Міў Лікі (, нар. 28 ліпеня 1942 г., Лондан) — брытанскі і кенійскі заолаг і палеаантрополаг, аўтар многіх антрапагенетычных адкрыццяў, жонка Рычарда Лікі.
Біяграфія У 1965 годзе скончыла ўніверсітэт Паўночнага Уэльса ў Бангоры, дзе вывучала заалогію. Наступныя два гады працавала ў Цэнтры прыматаў у Цігоні, па запрашэнню Луіса Лікі. Вывучала марфалогію пярэдніх канечнасцяў малпаў Усходняй Афрыкі. У 1968 г. ва ўніверсітэце Уэльса атрымала Доктарскую ступень па заалогіі. У 1969 пачала працу ў атрадзе Рычарда Лікі ў раёне возера Туркана, у 1970 годзе Міў і Рычард пажаніліся.
З 1989 года ўзначальвае экспедыцыйную работу па пошуку рэшткаў старажытнага чалавека, у 1990-х узначаліла аддзел палеанталогіі ў Нацыянальным музеі Кеніі.
Найбольш значная яе знаходка — выяўлены ў 1995 годзе Australopithecus anamensis, якая датыроўкай ў 4,1 млн гадоў адсунула час паходжання аўстралапітэкаў і прамахаджэння яшчэ на паўмільёна гадоў.
Літаратура Лики // Онлайн-энциклопедия «Кругосвет».
Выбраная бібліяграфія
Lothagam: The Dawn of Humanity in Eastern Africa by John Harris and Meave Leakey, Eds. (December 2001).
Stratigraphy and Paleontology of Pliocene and Pleistocene Localities West of Lake Turkana, Kenya by John Harris, Meave Leakey, Eds. et al. (Кастрычнік 1988).
Катэгорыя:Аўтары заалагічных таксонаў Катэгорыя:Антраполагі Кеніі Катэгорыя:Археолагі Кеніі Катэгорыя:Постаці кенійскай заалогіі