Дэпрэ́сія ( — прыгнечанасць) — негатыўны настрой чаловека, самота, прыгнечанасць.
З’яўляецца парушэннем афекту. Пры доўгім часе гэтага стану (звыш 4-6 месяцаў) дэпрэсія разглядаецца як псіхічнае захворванне. Дэпрэсія добра паддаецца лекаванню, больш чым у 80 % выпадкаў надыходзіць поўнае выздараўленне, тым не менш, у цяперашні час менавіта дэпрэсія — найбольш распаўсюджаны псіхічны разлад. Як правіла, чалавек, які пакутуе на дэпрэсію, пачынае злоўжываць алкаголем (альбо іншымі рэчывамі, якія ўплываюць на ЦНС), сыходзіць «з галавой» у працу. Некалькі навуковых даследаванняў знайшлі статыстычную карэляцыю паміж дэпрэсіяй і некаторымі сельскагаспадарчымі пестыцыдамі.
Праявы Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненне і прыгнечанасць, зніжэнне цікавасці і задавальнення ад спраў, пасіўнасць і стомленасць пры адсутнасці дзейнасці, хістанні апетыту і вагі, сну, немагчымасць засяродзіцца, няздольнасць прымаць рашэнні, пачуццё безнадзейнасці і віны, нізкую самаацэнку, думкі пра смерць і самагубства.
Пераадоленне Чыннікамі пераадолення прыгнечанасці, прынамсі ўзімку, ёсць: дзённае святло: штодзённыя шпацыры, размяшчэнне ў памяшканні ля вакна, яркае асвятленне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спектру цягам 30 хвілінаў; рухавасць: штодзённая зарадка на свежым паветры; ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка; утульнасць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценні і пахі.
Гл. таксама Ангеданія
Крыніцы
Катэгорыя:Псіхіятрыя Катэгорыя:Псіхалагічныя паняцці Катэгорыя:Псіхічныя станы