Мікалай Ільіч Раманаў (15 (27) ліпеня 1867, Масква — 17 чэрвеня 1948, Масква) — расійскі і савецкі мастацтвазнавец, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1912), дырэктар Дзяржаўнага музея вытанчаных мастацтваў (1923—1928, цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкіна), заслужаны дзеяч мастацтваў, аўтар многіх кніг па гісторыі заходнееўрапейскага і рускага мастацтва.

Біяграфія Мікалай Раманаў нарадзіўся 15 (27) ліпеня 1867 года ў Маскве, паходзіў з дваранскага роду. У 1889 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.

З 1900 года Мікалай Раманаў выкладаў у Маскоўскім універсітэце. Ён працаваў на кафедры кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, якой у той час кіраваў Іван Цвятаеў. Першапачаткова кафедра была часткай класічнага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта, а ў 1907 годзе, пры актыўным удзеле Раманава, яна была ператворана ў самастойнае аддзяленне гісторыі і тэорыі мастацтваў таго ж факультэта. У 1912 годзе Раманаў атрымаў званне прафесара.

18 мая 1910 года Мікалай Раманаў быў прызначаны захавальнікам Аддзялення прыгожых мастацтваў і класічных старажытнасцяў Румянцаўскага музея, прымаў удзел у арганізацыі новага памяшкання для карціннай галерэі і гравюрнага кабінета. У гэтай пасадзе Раманаў прапрацаваў да 1923 года.

З 1917 года Мікалай Раманаў працягнуў сваю працу ў Маскоўскім універсітэце, быў прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў, якая да 1921 года заставалася часткай гісторыка-філалагічнага факультэта, а затым (у 1921—1925 гадах) — факультэта грамадскіх навук (1921—1925).

У 1923 годзе Мікалай Раманаў быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў (цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкина), куды неўзабаве была пераведзеная значная частка экспанатаў расфармаванага Румянцаўскага музея. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні карціннай галерэі ДМВМ. Раманаў прапрацаваў дырэктарам гэтага музея да 1928 года.

У наступныя гады Мікалай Раманаў працягваў выкладчыцкую дзейнасць: у 1938—1941 гадах ён выкладаў у Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі, а ў 1941—1948 гадах працаваў на кафедры агульнага мастацтвазнаўства філалагічнага факультэта МДУ.

Узнагароды ордэн Леніна (10.06.1945)

Творы М. І. Раманава Рембрандт, Москва, 1904 А. А. Иванов и значение его творчества, Москва, 1907 История итальянского искусства (первая половина XV века), Москва, 1909 Музей изящных искусств в Москве, Москва, 1909 Введение в теорию искусства, Москва, 1915 (второе издание — Москва, 1917) Местные музеи и как их устраивать, Москва, 1919 Произведения Рафаэля в России, Москва, 1922 Искусство Бельгии. Сокровища живописи, Москва, 1923 Рафаэль, Москва—Ленинград, 1946

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Расіі