Джэймс Дэвід Грэм Нівен (, , , Вялікабрытанія — , Шато-д’Э, Швейцарыя) — брытанскі кінаакцёр, шатландзец па паходжанні.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і героя Першай сусветнай вайны, скончыў ваенную акадэмію ў Сэндхёрсце. У пачатку 1930-х гадоў па запрашэнні прадзюсара Сэмюэла Голдвіна прыбыў у Галівуд, дзе першапачаткова пасяліўся ў свайго таварыша Эрала Фліна. З’яўляўся ў эпізадычных ролях у такіх класічных стужках, як «Мяцеж на „Баўнці“» (1935) і «Атака лёгкай кавалерыі» (1936).

Падчас Другой сусветнай вайны вярнуўся ў брытанскую армію і ўступіў у фармаваныя сілы камандас (дзе яго ардынарцам быў Пітэр Усцінаў), прайшоў поўны курс падрыхтоўкі камандас у навучальным цэнтры Акнакеры пад кіраўніцтвам свайго сябра Роберта Лейкака. Вайну скончыў афіцэрам сувязі, за час вайны паспеў зняцца ў двух фільмах. Па вяртанні з вайны ажаніўся і атрымоўваў прапановы вядучых роляў — у карцінах «Жонка біскупа» (1947) і «Месяц блакітны» (1953), апошняя была забароненая па цэнзурных абставінах. У 1956 годзе сыграў Філеаса Фога ў экранізацыі рамана Жуля Верна «Вакол свету за восемдзесят дзён», а ў 1959 годзе выйграў «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «За асобнымі столікамі», хоць агульны экранны час яго героя склала менш 16 хвілін.

Нівен працягваў здымацца ў 1960-я і 1970-я, згуляўшы галоўную ролю ў знакамітай камедыі «Ружовая пантэра» (1963) і яе працягах, а таксама Джэймса Бонда ў «неліцэнзійным» «Казіно Раяль» (1967).

Фільмаграфія 1935 — Мяцеж на «Баўнці» 1939 — Навальнічны перавал 1956 — Вакол свету за 80 дзён 1963 — «Ружовая пантэра» — сэр Чарльз Літан / «Прывід»

Зноскі

Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Мемуарысты Вялікабрытаніі