Землетрасенне ў Цэнтральнай Італіі адбылося 24 жніўня 2016 года ў 03:36 па мясцовым часе (01:36 UTC) паблізу горада Норча, у 75 км на паўднёвы ўсход ад Перуджы, у 45 км на поўнач ад горада Л'Акуйла і 116 км на паўночны ўсход ад Рыма. Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10,0 км, а магнітуда склала 6,2—6,4 па шкале Рыхтэра. У выніку стыхійнага бедства загінулі 295 чалавек.Полуторогодовалый сын россиянки погиб под завалами в Аматриче Больш за тры тысячы пазбавіліся даху над галавой.Число жертв землетрясения в Италии увеличилось до 293 человек Штуршкі адчуваліся на большай частцы цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў Рыме, Неапалі і Фларэнцыі. Найбольшыя пашкоджанні атрымалі населеныя пункты Пескара-дэль-Тронта, Аркуата-дэль-Тронта, Аматрычэ і Акумолі (правінцыя Рыеці).Землетрясение в Италии унесло жизни десятков человек: Происшествия: Мир: Lenta.ru
Гэта землетрасенне — найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі краіны з 2009 года (той год, калі адбылося землетрасенне ў раёне горада Л'Акуйла ў Абруца, якое забрала жыцці больш за 300 чалавек).
27 жніўня абвешчана днём агульнанацыянальнай жалобы па ахвярам землетрасення.В Италии объявлен общенациональный траур по жертвам землетрясения: Общество: Мир: Lenta.ru
Яшчэ адно моцнае землетрасенне ў цэнтральнай Італіі адбылося 30 кастрычніка ў 07:40 па мясцовым часе (06:40 UTC) у 6 км ад горада Норчыя. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 км, а магнітуда склала 6,6 па шкале Рыхтэра.
Гэта было наймацнейшае землетрасенне ў Італіі за апошнія 36 гадоў з часоў землетрасення ў горадзе Ірпінія ў 1980 годзе. Ваганні зямной паверхні адчуваліся па ўсёй Італіі, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі і Венецыі.
У выніку землетрасення была разбурана коммуна Аркуата-дэль-Тронта, а таксама Базыліка Святога Бенедыкта ў горадзе Норчыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Жнівень 2016 года Катэгорыя:Падзеі 24 жніўня Катэгорыя:Землетрасенні ў Італіі