Канстанцін Васільевіч Гораў (, в. Лінёва, Борскі раён, Ніжагародская (Горкаўская) вобласцьЦяпер у межах вёскі , гарадской акругі Бор, Ніжагародскай вобласці, Расія. — , Мінск) — беларускі савецкі вучоны ў галіне металазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Акадэмік АН БССР з 1938 годзе, прэзідэнт АН БССР у 1938—1947 гадах, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, аўтар больш за 130 навуковых прац, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947). Першы прэзідэнт АН БССР, які памёр натуральнай смерцюАхремчик Р. Президенты НАН Беларуси: история Академии в лицах // Наука и инновации. — 2014. — Т. 2. — № 132. — С. 8.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вучыўся на рабфаку, у Маскоўскай горнай акадэміі, Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, дзе скончыў таксама аспірантуру. Вучыўся ў дактарантуры пад кіраўніцтвам . У лютым 1938 года быў накіраваны ў АН БССР і ўжо ў сакавіку таго ж года стаў яе прэзідэнтам. У 1947 годзе пайшоў з посту Прэзідэнта, быў дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута гэтай ж Акадэміі ў 1947—1948, з 1949 старшы навуковы супрацоўнік, у 1950—1973 загадчык лабараторыяй металазнаўства там жа. З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік-кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР.
У 1968—1987 гадах галоўны рэдактар навуковага журнала «Весці АН БССР Серыя фізіка-тэхнічных навук».
Навуковая дзейнасць
Працы па вывучэнні фазавых і структурных ператварэнняў і ўстанаўленні сувязі паміж . Вывучаў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дадаткаў на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуна з шарападобным графітам, а таксама ўплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы склад, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў на жалезнай і нікелевай асновах.
Бібліяграфія Влияние характера структуры некоторых сплавов алюминия на их свойства при высокой температуре (совм. с П. А. Пархутиком) // Лёгкие сплавы. — М., 1958. Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (совм. с Р. Л. Тофпенец). — В кн.: Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973 Фазовые равновесия в сплавах Fe — C и Fe — C — Cr (совм. с Л. А. Шевчуком). — Весці АН БССР. Сер. фізіка-тэхнічных навук, 1976, № 2
Узнагароды ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (03.01.1979) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (28.02.1939; 20.07.1971; 18.09.1984) ордэн Дружбы народаў (18.09.1974) медалі Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР
Літаратура
Спасылкі Біябібліяграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Канстанцін Васільевіч Гораў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Памяці вучонага: ГОРАЎ Канстанцін Васільевіч 4-ы прэзідэнт НАН Беларусі // Сайт НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Металазнаўцы СССР Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі