Пецярбургскі метрапалітэн (да ліпеня 1992 — Ленінградскі) — сістэма ліній метрапалітэна ў Санкт-Пецярбургу.
Адкрыты 15 лістапада 1955 года.
Гісторыя
Будаўніцтва Ленінградскага метрапалітэна было пачата ў красавіку 1941 года, перарвана ў чэрвені, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Будаўніцтва было адноўлена 22 сакавіка 1946 года. Першае пашырэнне метрапалітэна адбылося ў 1958 годзе, калі першая лінія (пазней Кіраўска-Выбаргская лінія) прайшла пад Нявой да Фінляндскага вакзала. Станцыя «Пушкінская» і выхад да Віцебскага вакзала былі адкрыты ў 1956 годзе. Будаўніцтва другой, Маскоўска-Петраградскай лініі пачалося адразу пасля адкрыцця метрапалітэна, у 1961 годзе быў запушчаны ўчастак Тэхналагічны інстытут — Парк Перамогі. 29 красавіка 1961 года адкрыта Маскоўска-Петраградская лінія. Станам на 2025 год лінія злучае прамзону «Парнас» на поўначы горада і жылы масіў «Купчына» на поўдні. Трэцяя, Неўска-Васілеастроўская лінія адкрылася ў 1967 годзе і да пачатку 1980-х злучыла Васільеўскі востраў, цэнтр горада з буйнымі жылымі і прамысловымі раёнамі на левым беразе Нявы. Чацвёртая, Лахцінска-Правабярэжная лінія з’явілася ў 1985 годзе, злучае паўднёвы ўсход горада з поўднем Васільеўскага вострава. Пятая, Фрунзенска-Прыморская лінія адкрыта ў сакавіку 2009 года і першапачаткова злучала паўднёвыя раёны з Садовай плошчай, мела 6 станцый. Станам на 2025 год лінія злучае паўднёвыя раёны з Каменданцкім праспектам на поўначы. Шостая, Краснасельска-Калінінская лінія адкрыта ў снежні 2025 года з дзвюма станцыямі на паўднёвым захадзе. У будучыні будзе злучаць Краснасельскі раён на паўднёвым захадзе з Калінінскім раёнам на паўночным усходзе.
Спасылкі Официальный сайт Петербургского метрополитена Официальный сайт Петербургского Метростроя Форум фанатов Петербургского метрополитена Интересные факты о питерском метро Размышления о Питерском метро Собрание схем и карт Станция Петербург на сайте «Метаметро» Петербург на сайте «Прогулки по метро» «Увиденное и услышанное» Петербургский метрополитен (неофициальный сайт, архивная копия) — гісторыя і сённяшні дзень метрапалітэна, тыпы станцый, рухомы састаў, схемы ліній, даведнік, планы развіцця. Петербургский метрополитен на сайте «Мир метро» Петербургский метрополитен на сайте Даниила Столярова Петербургский метрополитен на сайте Метро Союза (автор — Петер Донн) История Петербургского метрополитена в схемах на metroschemes.narod.ru
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна Катэгорыя:Славутасці Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе