Слабадскі́ раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гадах, назва Мазырскага раёна з кастрычніка 1926 года ў сувязі з пераносам цэнтра раёна ў вёску Слабада. Уваходзіў у Мазырскую акругу.

Гісторыя 5 кастрычніка 1926 года Мазырскі раён Мазырскай акругі БССР быў перайменаваны ў Слабадскі, яго цэнтр перанесены з горада Мазыр у вёску Слабада. У склад раёна ўваходзілі 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бабраняцкі, Баброўскі, Бібікаўскі, Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Казіміраўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Мялешкавіцкі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Бабраняцкі, Баброўскі, Прудкоўскі, Слабадскі сельсаветы перададзены ў склад Калінкавіцкага раёна; Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі, Мялешкавіцкі — у склад Каралінскага раёна; Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі, Тварычаўскі нацыянальны польскі — у склад Нараўлянскага раёна; Асавецкі, Казіміраўскі, Скрыгалаўскі сельсаветы — у склад Петрыкаўскага раёна.

Літаратура Слободской район // Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мазырскага раёна Катэгорыя:Слабада (Мазырскі раён)