Кны́шынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Кнышын.

Гісторыя 15 студзеня 1940 года раён быў утвораны як Монькаўскі (сталіца — горад Монькі) ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР. У 1941 годзе раён быў перайменаваны ў Кнышынскі.

Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Кнышын