Зміцер Дзядзенка (нар. , Орша) — беларускі пісьменнік і журналіст, аўтар і выканаўца ўласных песень.
Біяграфія У дзяцінстве некалькі гадоў жыў у Манголіі. Скончыў у 1994 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у «Нашай Ніве», пазней — на «Еўрарадыё».
Творчасць Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацвет», «Паміж», «Спадчына», на сайце belisrael.info і іншых. Удзельнік бардаўскіх фэстаў «Аршанская бітва» і «Бардаўская восень».
Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта» (1996), суаўтар праекта «Наша страва» (2008). Кніга «Гісторыі ў прыцемках» (2015) трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройця (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сексуальная рэвалюцыя», у 2020 годзе — гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых», у 2022 годзе — аповесць-памфлет «Званковы Кароль, Віновая Паня».
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Празрысты ЭОЛ» (2019). У 2024 годзе апублікаваў гістарычны раман-крымінал «Гульні Цырцэі».
У 2025 годзе намінаваны на прэмію Гедройця, атрымаў ІІІ прыз.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі