Алесь Плотка, псеўданім Baisan () — беларускі музыка і літаратар.
Біяграфія Нарадзіўся 28 лістапада паміж 1986-1991 гадамі («за савецкім часам») у Чарнобыльскай зоне, паводле іншых звестак — у Гомелі. Выступае пад псеўданімам Байсан (Baisan, на марскім слэнгу — «зямляк»). Хварэў на сухоты.
Музычная творчасць Франтмэн гурту Sož і голас праекта Baisan&Yasinski.
Выхадзец з гомельскага андэрграўнду, у 2005—2015 гадах вакаліст JazzLatex і Samadhi Boom (Гомель), TerraKod (Берасце), і супергурта «Туфли Гну» (разам з рэперам Сярогам, праект даў адзін жывы выступ у 2015 годзе і быў замарожаны).
Альбомы
Baisan & Bedzvin — Bloodlands (single, 2023) Sož — Apošnija Tancory (EP, 2022) Baisan & Yasinski — Baranavičy Centraĺnyja (LP, 2021) Baisan & Frantisz — Śmierć Biełaruskaja (LP, 2021) TerraKod — Paspality (LP, 2015) JazzLatex community — The best of 2006—2008 (LP, 2008)
Кліпы
Sož — Eras i Tanatas (2025) Sož — Apošnija Tancory (2023) Sož — Stotis (2022) Sož — Malako (2020) Baisan & Buben — F5 (2014)
Пяснярства
Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Vopli Vidopliassova (беларуская версія культавай песні «Танці»), Naka, Пирятин, Yellow Brick Road, Gods Tower, Sciana, Батьківський комітет, Юлка Каціч, «Сразу Май», Піліп Беспамылковы, Kawa, Atesta, Bigi, IvoryGod, Evthanasia.
Літаратурная творчасць Лаўрэат літаратурных прэмій. Вершы і пераклады друкаваліся ў выданнях «Дзеяслоў», «Большой», «Новы час», «Гутарка», «Лікнеп», «Маладосць».
Кнігі
Bloodlands 20/22: Belarus/Ukraine (выд. «Скарына», Лондан, 2023) — арт-бук фота і вершаў у суаўтарстве з фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. «Лотас на асфальце» (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2020) — зборнік паэзіі. «Байсан» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2015) — зборнік паэзіі.
Пераклады
Human Right (выд. Hochroth Minsk, Берлін, 2025) — вершы Юрко Іздрыка, пераклад на беларускую. Укладальнік і суперакладчык (разам з Наталляй Русецкай). «Беларускі снайпер » (выд. Фонд Kamunikat.org, Беласток, 2025) — раман Лешака Шарэпкі, пераклад на беларускую. «Свінні» (выд. «Янушкевіч», Варшава, 2023) — пераклад з расійскай раману Аляксандра Чарнухі. «Папяросы» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2020) — вершы Юрко Іздрыка, пераклад на беларускую (першая версія выйшла як альбом, запісаны разам з Леанідам Нарушэвічам і Ўладам Бубенам). «Прыгоды павіяна Томаса» (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2017) — раман Івана Сэмесюка, пераклад на беларускую.
Пераклаў з украінскай нізкі вершаў Анжэлы Багачэнка, Вано Кругера, Алега Коцарава.
Лічбавая паэзія: супраца з Бубенам і Нарушэвічам Альбомы
Tancy z Bubnam — B 52 (Улад Бубен і беларускія паэты) (2012) Baisan & Buben — Iamb’n’Bass (2013) Baisan & Buben — Skweee Belarus (2014) Buben Naruszewicz Baisan — Bulbahuana (2017) Buben Naruszewicz Baisan — Enighet Ensamhet (2017) Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017) Buben Naruszewicz Baisan — 1937 (на вершы паэтаў «расстралянага адраджэння») (2018) Buben Naruszewicz Baisan — Z nažom na sonca (на вершы Тодара Кляшторнага) (2018)
Відэа-канцэрты
Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017) Naruszewicz & Baisan — Вершы Анжэлы Багачэнка (2018) Buben Naruszewicz Baisan — Паэма Міхася Чарота «Карчма» (Live in Rakau) (2018)
Грамадская дзейнасць
Арганізатар чытання і онлайн-трансляцыі перакладу «Анегіна» на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў. 29 кастрычніка 2017 года глава твору была прачытаная ў прамым эфіры, як у прэм’ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на увесь Мінск праз рэпрадуктары. Дэкламавала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Праграма «1937» на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме «Тэрыторыя гуку» на Першым канале. Пад акампанемент Леаніда Нарушэвіча і Ўлада Бубена дэкламуюцца вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі. Там жа быў запісаны альбом «З нажом на Сонца» паводле паэмы «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага. «Мы цешымся, што афіцыйная прэзентацыя адбылася на цэнтральным радыёканале, бо менавіта там мусяць гучаць нацыянальныя героі. Сёння мы імкнемся вярнуць паэзію 30-х у сучасны кантэкст, калі ўжо не кожны счытае сэнс вокладкі з фарамі машыны пад домам».
Адзін са стваральнікаў брэнду грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Крыніцы
Спасылкі Нізкі вершаў 2016—2021 на партале «ЛітРАЖ» Нізка вершаў «Spes Phtisica» створаная падчас лекавання сухотаў 11/2014-07/2015 Рэцэнзія на кнігу «Байсан», Лідзія Міхеева
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі