Азяры́шча — колішняя вёска, з 1973 года ў складзе Мінска.
Гісторыя З 1959 года ўваходзіла ў склад Зялёналугскага сельсавета. У 1973 годзе далучана да Мінска. Галоўная вуліца вёскі была захаваная пад назвай вуліца Азярышча, аднак пазней забудова знесеная ў часе будаўніцтва карпусоў архітэктурнага факультэта БНТУ. Цяпер на месцы вёскі забудова па Універсітэцкім праездзе.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска