Ві́ктар Васі́льевіч Ко́зінцаў — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, пасля ў Гандлёвых місіях СССР у Перу і Мазамбіку.

у 2004—2009 гадах — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

У 2009—2013 гадах — Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік упраўлення Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

3 снежня 2013 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аргенціна Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. N 543 «О назначении В. В. Козинцева» . 2 мая 2014 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Перу, Рэспубліцы Чылі і ва Рэспубліцы Усходні Уругваі па сумяшчальніцтве Указ Президента Республики Беларусь от 2 мая 2014 г. N 204 «О назначении В. В. Козинцева» .

Быў адстаўлены з усіх гэтых пасад 18 верасня 2017 года ў сувязі з выхадам у адстаўку Указ Президента Республики Беларусь от 18 сентября 2017 г. №334 «О В. В. Козинцеве» .

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Аргенціне Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Перу Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чылі Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Уругваі