Пра́ліў Невяльско́га () — праліў паміж Еўразіяй і востравам Сахалін. Злучае Татарскі праліў з Амурскім ліманам.
Даўжыня праліва каля 56 км, найменшая шырыня 7,3 км, глыбіня на фарватары да 7,2 м. Ад канца студзеня да сакавіка ўкрыты лёдам.
Названы ў 1909 годзе ў гонар Г. І. Невяльскога, які адкрыў праліў у 1849 годзе і канчаткова даказаў, што Сахалін з’яўляецца востравам.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пралівы Расіі Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей