Выгвозера, Выгвозерскае вадасховішча () — возера ў Расіі, у Сегежскім раёне Карэліі.

Плошча паверхні 1159 км². Найбольшая глыбіня 18 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1 м. Пераўтворана ў вадасховішча ў 1933 годзе ў час будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Праз возера працякае рака Выг (упадае Верхні Выг, выцякае Ніжні Выг).

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства і энергетыкі. Каля Выгвозера знаходзіцца горад Сегежа.

Літаратура  — С. 303.

Катэгорыя:Азёры Карэліі