Не́ўскі праспе́кт () — галоўная вуліца Санкт-Пецярбурга.

Праспект працягнуўся на 4,5 км ад Адміралцейства да Аляксандра-Неўскай лаўры. Перасакае рэкі Мойка (Зялёны мост), канал Грыбаедава (Казанскі мост), Фантанку (Анічкаў мост). Найбольшая шырыня — 60 м ля Гасцінага двара), найменьшая — 25 м (ля Мойкі).

Правы бок (няцотны) неафіцыйна завецца «ценевым», цотны — «сонечным», па якой да рэвылюцыі было прынята шпацыраваць. Участак ад плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры таксама неафіцыйна называюць Стара-Неўскім (часткова з-за таго, што ў 1730-я гг. прымалася спроба спраміць магістраль па сённяшніх Ганчарнай і Вазовай вуліцам).

Назвы

Сваю сучасную назву Неўскі праспект набыў у 1781 годзе, атрымаў ад назвы Аляксандра-Неўскай лаўры, якая носіць імя святога князя Аляксандра Неўскага. Да гэтага магістраль, што злучала Адміралцейства і Аляксандра-Неўскую лаўру называлася спачатку проста дарогай да Неўскага манастыра альбо перспектыўнай дарогай да Неўскага манастыра (з 1718 года), потым памяняла некалькі падобных назваў: Вялікая перспектыўная дарога, Вялікая Неўская перспектыва, Неўская перспектыва (з 1768 года). Частка праспекта ад сучаснай плошчы Паўстання да Аляксандра-Неўскай лаўры непрацяглы час (у 1753 годзе) насіла назву Старая Неўская Перспектыўная вуліца. З 1781 года назва Неўскі праспект зрабілася афіцыйнай, аднак у 1783—1785 гадах існавала назва Вялікі Неўскі праспект.

У кастрычніку 1918 года да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі магістраль атрымала назву праспект 25-га Кастрычніка, якая праіснавала крыху больш за дваццаць год, пасля ў блакадным Ленінградзе праспекту было вырашана вярнуць гістарычную назву. З 13 студзеня 1944 года праспект зноў завецца Неўскім.

Будынкі Анічкаў палац Будынак гарадской думы Даходны дом М. І. Вавельберга Дом кампаніі «Зінгер» Дом Мертэнса Дом Сухазанета Дом Чапліных Елісееўскі магазін Кнігарня пісьменнікаў Палац Беласельскіх-Белазерскіх Дом Энгельгарта

Транспарт Неўскі праспект

Беларускія адрасы Беларускі паэт Савіч-Заблоцкі пасяліўся ў 1891 годзе па адрасе: Неўскі праспект, дом 51, кв. 503.

Катэгорыя:Праспекты Санкт-Пецярбурга