Балах Шэр Мазары (нар. ) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Пакістана.
Біяграфія Нарадзіўся ў невялікім пасёлку Кот-Карам-Хан. Пасля таго як прэзідэнт Пакістана Гулам Ісхак Хан распусціў Нацыянальную і правінцыйную асамблеі 19 красавіка 1993 года, ён прызначыў Мазары выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Усеагульныя выбары былі запланаваны на 14 ліпеня 1993 года.
Паўнамоцтвы Мазары, як выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра, скончыліся 26 мая 1993 года, калі Вярхоўны суд Пакістана адмяніў ўказ Прэзідэнта і аднавіў Наваза Шарыфа ў якасці прэм’ер-міністра краіны.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Пакістана