Арцырыя (Arcyria) — род слізевікоў сямейства арцырыевых.

Апісанне Вегетатыўнае цела (плазмодый) белае, шэрае, ружова-чырвонае.

Спарафоры ў арцырыі — гэта спарангіі на ножках, адзінкавыя або могуць утвараць шчыльныя згуртаванні. Бываюць цыліндрычныя, авальныя, шарападобныя (вышыня 0,3-6 мм, дыяметр 0,2-2 мм). Перыдый аднаслаёвы, тонкі, разбураецца ў верхняй частцы і застаецца ў выглядзе чашачкі пры аснове спарангія або ў выглядзе асобных фрагментаў у верхняй частцы спарангія. Ножка напаўпразрыстая, звычайна запоўненая спорападобнымі буйнымі клеткамі (да 40 мкм у дыяметры).

Капіліцый (асобныя ніці ў спарангіях) эластычны і ў некаторых выпадках можа выцягвацца пасля выспявання спарангіяў. Валаконцы капіліцыю могуць быць злучаны з усёй унутранай паверхняй чашачкі або толькі з яе цэнтральнай часткай. Валаконцы капіліцыю — гэта сетка трубачак, што могуць быць арнаментаваныя (патаўшчэннямі ў выглядзе паўколцаў, маленькімі шыпамі, бародаўкамі ці сетачкай). Дыяметр валаконцаў 2,5-10 мкм. У некаторых выпадках патаўшчэнні-паўколцы ўтвараюць узоры накшталт спіральна закручанай арнаментацыі.

Споры ў асноўным светлыя (цагляна-чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, жоўтыя, шараватыя, радзей з зялёным або блакітным адценнем), часта губляюць колер, калі захоўваюцца ў гербарыі; звычайна арнаментаваны дробнымі бародаўкамі. Дыяметр спор 6-12 мкм.

Пашырэнне

Вядома некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомы і . Сапратрофы. Растуць у лясах, на гнілых дрэвах, ламаччы, пад карой пнёў, на апалым лісці.

Віды

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Арцырыевыя