«Футурыс» — бізнес-цэнтр у Мінску, які размешчаны па пр. Незалежнасці недалёка ад станцыі метро «Барысаўскі тракт».
Гісторыя З 2007 года за шматфункцыянальны комплекс пад назвай «Gold City» адказвала прадпрыемства «Аўтадомсервіс». У тым жа годзе стартавалі падрыхтоўчыя працы да будоўлі, а таксама заключаны кантракт са стратэгічным інвестарам з Вялікабрытаніі. Па першапачатковым праекце, які распрацоўваў архітэктар Віктар Крамарэнка, дах гмаха мусіў быў вянчаць залаты шкляны шар, ад якога адмовіліся праз тэхналагічную складанасць выканання. Праект атрымаў мянушку «Усходніх варотаў Мінска». Будаўніцтва планавалася завяршыць у 2010 годзеТоп-7 проблемных бизнес-центров Минска .
У красавіку 2009 года арыштаваны дырэктар і намдырэктара фірмы-забудоўшчыка, якім былі інкрымінавана махлярства ў дачыненні да бізнес-партнёра — брытанскага дэвелапера Вінсента Петрыла. Зламыснікі спачатку выцягнулі на «вырашэнне бягучых праблем» з інвестара 70 000 долараў, а потым яшчэ больш за 300 000 долараў «на ўрэгуляванне пытанняў з чыноўнікамі».
У верасні 2010 года Мікалай Ладуцька ўрачыста закладвае памятную капсулу для нашчадкаў у падмурак бізнес-цэнтра, які змяніў назву на «Футурыс». Летам 2012 года будаўніцтва замарожана, на той час былі ўзведзены толькі 9 з 25 паверхаў. Прычынай спынення будаўніцтва сталі рознагалоссі асноўных інвестараў праекта Вінсента Петрыла і Герхарда Амана.
У пачатку 2014 года узвядзеннем бізнес-цэнтра займаецца будаўнічая кампанія «Тапас», пасля чаго даўгабуд імкліва вырас і восенню дасягнуў праектнай вышыні. Новы праект будынка распрацаваны архітэктарам Маргарытай Міклашэвіч з інстытута «Мінскграмадзянпраект». Бізнес-цэнтр планавалася здаць у 2016 годзеФотофакт: как строится бизнес-центр «Футурис» в Уручье.
У хуткім часе працы на аб’екце зноў спыніліся праз праблемы з фінансаваннем. У 2017 годзе адноўлены крэдытная лінія і будаўніцтва «Футурыса», асноўны аб’ём сродкаў будзе вылучаны ў 2018 годзе.
Архітэктура Шматфункцыянальны комплекс будзе складацца з 26-павярховай вежы бізнес-цэнтра і трохпавярховага будынка-стылабата. У афармленні фасадаў першых 4 паверхаў будуць выкарыстаныя граніт і шкло, вышэй — панарамнае зашкленне, апошнія VIP-паверхі ўпрыгожыць шкло з залатым адлівам. На даху небаскроба, верагодна, будзе размяшчацца верталётная пляцоўка. Будынак будуць абслугоўваць 10 ліфтаў: да 4-га паверха падымаюцца 10 ліфтаў, да 15-га паверха — 9, да 25-га паверха — 7.
Каля гмаха з’явіцца падземны паркінг на 220 машына-месцаў, над якім таксама будзе арганізавана стаянка на 500 аўтамабіляў.
У 3-павярховай часткі адкрыецца гандлёва-забаўляльны цэнтр, рэстаран, трэнажорная зала, салон прыгажосці, SPA-салон, шоу-румы.
Крыніцы
Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска