Вуліца Крыленкі () — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне. Рух аўтатранспарту ад вуліцы Чэхава да вуліцы Першамайскай аднабаковы.

Гісторыя Першапачаткова насіла назвы Могілкавая, Клубны завулак. У 1966 годзе названа ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Мікалая Васільевіча Крыленкі, аднаго з арганізатараў масавых рэпрэсій.

Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, з поўдня прымыкае вуліца Дзяржынскага, завяршаецца каля сквера 60 гадоў Кастрычніка, пераходзячы ў вуліцу Чэхава. Даўжыня вуліцы складае каля 400 м.

Забудова Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Забудавана пераважна 5-павярховымі жылымі дамамі.

Няцотны бок

(вул. Першамайская, 34) — трохпавярховы будынак былога дваранскага сходу (другая палова XIX стагоддзя). — (вул. Першамайская, 34а) — гандлёвы цэнтр «Магніт».

Цотны бок

№ 8 (вуліца Дзяржынскага, 1) — Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. № 10 — гандлёвы цэнтр «Панарама». № 12 — 5-павярховы будынак былога Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ (1988, арх. К. Аляксееў). Цяпер у ім размяшчаецца Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Славутасці Устаноўлена мемарыяльная дошка М. В. Крыленку (дом № 2).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)