О́рдэн Францы́ска Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савета як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння.
Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне: значныя поспехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа; за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечае годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.
Ордэн Францыска Скарыны носіцца на левым боку і пры наяўнасці іншых ордэнаў змяшчаецца пасля ордэна Пашаны.
Апісанне Ордэн Францыска Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вертыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францыска Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгiй Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушкі і кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой размешчаны знак «сігнет». Калодка абцягнутая муаравай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.
Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Кавалеры ордэна
Уладзімір Адамушка — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч Жарэс Алфёраў — беларускі і расійскі фізік Алексій II (Рыдыгер) — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Юрый Міхайлавіч Антонаў — расійскі кампазітар Надзея Бабкіна — расійская спявачка Павел Барадзін — расійскі дзяржаўны дзеяч Мікалай Баскаў — расійскі спявак Міхаіл Гапеевіч Булахаў — беларускі мовазнавец Барыс Федасеевіч Герлаван — беларускі мастак Мікалай Гнацюк — савецкі і ўкраінскі спявак Барыс Ельцын — першы прэзідэнт Расіі Аляксандр Зімоўскі — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч Мікалай Казак — савецкі і беларускі фізік П’ер Кардэн — французскі мадэльер Юрый Лужкоў — мэр Масквы Уладзімір Мулявін — савецкі і беларускі спявак Аляксандра Пахмутава — савецкі і расійскі кампазітар Людміла Іванаўна Пісарава — беларуская актрыса Васіль Раінчык — беларускі кампазітар Міхаіл Савіцкі — савецкі і беларускі мастак Генадзь Селязнёў — расійскі палітычны дзеяч Філарэт (Вахрамееў) — мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх Усяе Беларусі Міхаіл Фінберг — беларускі музыкант, дырыжор Павел Якубовіч — галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Расціслаў Янкоўскі — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно Анатоль Ярмоленка — беларускі музыкант Барыс Аракчэеў — беларускі мастак, педагог Антаніна Морава — былы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валянціна Матвіенка — Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Уладзімір Тоўсцік — народны мастак Беларусі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»
Літаратура
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны