Карлес Пучдэмон-і-Касамажа (; нар. , Амер) — каталонскі палітык. Прэзідэнт Жэнералітэту Каталоніі з 10 студзеня 2016 года да 28 кастрычніка 2017 года, калі пасада часова скасавана іспанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзідэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасць КаталонііNew Catalonia leader pledges secession within 18 months.

Па прафесіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Жыроны.

Асабістае жыццё З 2000 года Карлес Пучдэмон жанаты з румынскай журналісткай Марчэлай Тапор, шлюб заключаны ў Румыніі па праваслаўным абрадзеPuigdemont y su mujer se casaron por el rito ortodoxo en Rumanía. У іх сям’і дзве дачкі — Магалі і Марыя. У 2017 годзе абедзве дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі падтрымкі рэферэндума пра незалежнасць, што выклікала неадназначную рэакцыю ў іспанскай прэсеPuigdemont cruza la línea y utiliza a sus hijas de 8 y 10 años contra España.

Ведае англійскую, французскую, румынскую, іспанскую і каталанскую мовы. Захапляецца новымі тэхналогіямі і сацыяльнымі сеткамі. У Twitter напісаў больш за 14 900 паведамленняў і мае больш за 415 тысяч падпісчыкаўПучдемон Карлес.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці каталонскай палітыкі Катэгорыя:Прэзідэнты Жэнералітата Каталоніі Катэгорыя:Дэпутаты Парламента Каталоніі