Бенджамін Джоўіт (; , Лондан — , Хэмпшыр) — англійскі вучоны, філолаг-класік, педагог, багаслоў. Вядомы пераводамі Платона. Прафесар Оксфарда. У 1870—1893 гадах быў кіраўніком оксфардскага Бэйліял-каледжа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Камберуэле 15 красавіка 1817 года.

Навучаўся ў Лондане і ў Баліял-каледжы, яго член з 1838 года — стаў ім яшчэ будучы студэнтам, у 1839 годзе атрымаў ступень бакалаўра, з 1842 года — цьютар.

У 1845 годзе быў пасвечаны ў святарскі сан.

З 1855 года Каралеўскі (Regius) прафесар грэчаскай мовы.

У 1882—1886 гадах — віцэ-канцлер Оксфардскага ўніверсітэта.

Джоўіт лічыў (цяпер гэта адно з вядучых меркаванняў), што ў Платона адсутнічае ўласная суцэльная філасофская сістэма, таму да кожнага яго дыялогу варта звяртацца асобна.

Памёр 1 кастрычніка 1893 года.

Спасылкі Біяграфія ў «Брытаніцы» Benjamin Jowett

Катэгорыя:Філолагі Вялікабрытаніі