Сунжа () — рака ў Расіі, правы прыток Церака. Цячэ ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, па тэрыторыі Паўночнай Асеціі, Інгушэціі і Чачні.

Даўжыня — 278 км, плошча басейна — 12 200 км². Выток — на паўночным схіле Вялікага Каўказскага хрыбта. Сярэдняя мутнасць 3800 г/м³: за год рака выносіць 12,2 млн т наносаў. Выкарыстоўваецца для арашэння.

Прытокі: Аса, Аргун і інш.

На Сунжы размешчаны гарады Назрань, Карабулак, Грозны, Гудэрмес.

Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Рэкі Інгушэціі Катэгорыя:Рэкі Чачні Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора