Каменная Горка — жылы раён на захадзе Мінска. Размешчаны на тэрыторыі плошчай 450 га ў межах МКАД — вуліцы Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кальцо), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Разлічаны на 65 тысяч чалавек.
Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў. Аснову забудовы складаюць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў.Каменная Горка будзе самым вялікім жылым раёнам Мінска
Пры гэтым дамы ўзводзяць групамі, тым самым ствараецца адзіная дваровая прастора, на якой арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі, месцы адпачынку. У раёне прадумана схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Паркоўкі размешчаны па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах.
У першую чаргу (да 2010) забудоўваліся першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічае аблічча жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015 года.Забудову мінскага мікрараёна Каменная Горка плануецца завяршыць у 2015 годзе
Асноўныя вуліцы
Прытыцкага Кунцаўшчына Нёманская Казіміраўская Каменнагорская Лідская Налібоцкая Люцынская Калеснікава
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры. У цэнтры жылога раёна запраектаваны мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, ФАК з басейнам, запланаваны кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кафэ, бібліятэка, маладзёжна‑забаўляльны цэнтр і іншыя аб'екты. У жылым раёне будзе створана сетка гандлёвых кропак, аптэк, а таксама аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя паліклінікай № 26 і гарадской падстанцыяй хуткай медыцынскай дапамогі. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «ProStore», ГБЦ «Мацярык» і ГЦ «Green City».
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына і дыспетчарская станцыя Каменная горка-5. Побач з мікрараёнам знаходзіцца станцыя метрапалітэна Каменная Горка. Мінгарвыканкам агучваў планы пабудаваць яшчэ адну станцыю — Красны Бор.
Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 12 д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 17 д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына 29 д/с Кунцаўшчына — д/с Карастаянавай 30а Мінскрыбпрам — Красны БорПанядзелак — пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 36 д/с Кунцаўшчына — в. Тарасава 40 д/с Кунцаўшчына — д/с Ландэра 41 д/с Масюкоўшчына — Каменная Горка-5 Панядзелак — пятніца 42 д/с Сухарава-5 — Люцынская 54 д/с Захад-3 — ст. м. Спартыўная 60 д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы 78 д/с Каменная Горка-5 — АВ Цэнтральны 83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка 101 д/с Дружная — ГЦ Ждановiчы 107 д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага 116 д/с Каменная горка-5 — Малінаўка-8 121 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы 121д д/с Сухарава-5 — Люцынская Субота, нядзеля 122э д/с Кунцаўшчына — зав. Соф'і Кавалеўскай 128 Каменная Горка-4 — ст.м. Каменная Горка 137 д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя Панядзелак — пятніца 138 д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні 140 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы Панядзелак — пятніца 144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына 149 д/с Захад-3 — р/к Люцынская 159 д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 177э д/с Кунцаўшчына — Азярцо 181с Каменная Горка-5 — д/с Масюкоўшчына Панядзелак — пятніца 182с д/с Каменная Горка-5 — д/с Сухарава-5 184с д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага 185с д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына 188с Брылевічы — Школа №188 Тралейбусныя маршруты: 9 д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал 13 д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал 18 д/с Сухарава-5 — Люцынская Панядзелак — пятніца 21 д/с Сухарава-5 — Люцынская 25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 31 д/с Кунцаўшчына — Сямашкі 48 д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 Панядзелак — пятніца 52 д/с Малінаўка-4 — Люцынская 55 д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Каменная Горка
Славутасці Паміж мікрараёнамі Каменная Горка-1 і Каменная Горка-2 створана агульнараённая зона адпачынку, якая атрымала імя былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Урачыстае адкрыццё новай зоны адпачынку адбылося 18 кастрычніка 2014 года. Плануецца, што тут будзе працаваць некалькі гульнявых пляцовак, у тым ліку для дзяцей-інвалідаў.У Мінску адкрылі парк імя Уга Чавеса
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)