Беларусьфільм — кінастудыя Беларусі. Створана ў 1928 годзе кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай Савецкая Беларусь у Ленінградзе. Пераехала ў Мінск у 1939 годзе. Вытворчасць фільмаў была прыпынена Другой сусветнай вайной і працягнута з 1946 года, калі студыя атрымала сваю сучасную назву. Выпускае фільмы мастацкія і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакументальныя і навукова-папулярныя, анімацыйныя.

У даваенны час на студыі створаны мастацкія фільмы: «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Да заўтра» (1929), «Гатэль „Савой“» і «У агні народжаная» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Палескія рабінзоны» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзінаццатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і іншыя.

Многія фільмы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнародных кінафестывалях: «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква-Генуя», «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Іван Макаравіч», «Паланэз Агінскага», «Руіны страляюць...» (тэлевізійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Цераз могілкі», «Вазьму твой боль», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняносец» і іншыя.

У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб’яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра.

Дырэктары Іосіф Львовіч Дорскі (1961—1964) Валянцін Аркадзевіч Поршнеў (1960-я)А. А. Куляшоў і дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» В. А. Поршнеў. Фотаздымак. г. Мінск, [1960-я гг.]. Уладзімір Пятровіч Замяталін (снежань 2006 — снежань 2010) Алег Ігаравіч Сільвановіч (30.06.2011 — люты 2015) Ігар Валянцінавіч Поршнеў (2015—2018) Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (2018—2023)Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні Юрый Мар’янавіч Аляксей (з 28 ліпеня 2023)

Гл. таксама Спіс беларускіх фільмаў Спіс беларускіх мультфільмаў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кінематограф Беларусі Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)

Катэгорыя:Мультыплікацыйныя студыі Катэгорыя:Кінакампаніі СССР Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Культура Мінска