Ford Escort — кампактны легкавы аўтамабіль. У мадэльным шэрагу кампаніі Ford з 1967 года.
Ford Escort (Еўропа)
Escort (1967—1974) thumb| Першае пакаленне дэбютавала ў студзені 1968 года. Вытворчасць стартавала на заводзе ў англійскім Хэйлвудзе. Праз год вытворчасць пачалася ў бельгійскім Генку, а ў студзені 1970 года да яго выпуску падключыўся новы нямецкі завод у Саарлуі ў Германіі. Акрамя таго, Эскорты першага пакалення выпускаліся ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ізраілі і на Тайвані .
У верасні 1969 года да двухдзвернага седана і двухдзвернага ўніверсала ў мадэльны шэраг дадаўся чатырохдзверны седан.
Рухавікі — аб’ёмам 0,9-2,0 л магутнасцю 36-120 к.с.
Для ўдзелу ў ралі была распрацавана мадыфікацыя Escort Twin Cam з двухвальным рухавіком Lotus 1,6 (109 к.с.). У 1970 годзе ёй на змену прыйшоў Escort RS1600. Ён меў рухавік 1,6 сямейства BDA з шаснаццаціклапаннай галоўкай блока Cosworth. У 1973 годзе была выпушчана дарожная версія Escort RS2000 з двухлітровым васьміклапанным рухавіком магутнасці 100 к.с.
Escort (1974—1980) thumb|
Escort (1980—1985) thumb| У верасні 1980 года пабачыў свет трэці Ford Escort — пярэднепрывадны хэтчбек з размешчаным папярочна верхневальным рухавіком новага сямейства CVH.
З 1981 года пачаўся выпуск спартыўнай мадыфікацыі XR3 (1,6 л, 96 к.с.), а праз год дэбютаваў RS1600i — з упырскавым рухавіком 1,6 л (115 к.с.) і пяціступеньчатай каробкай перадач. Яшчэ праз тры гады з’явілася мадэль RS Turbo — з рухавіком з турбанаддзіманнем (132 к.с.), самаблакаваным дыферэнцыялам і АБС.
У 1983 годзе ў продаж паступіла дызельная мадыфікацыя. Тады ж гаму дапоўнілі трох- і пяцідзверны ўніверсалы, кабрыялет (вытворчасцю займалася фірма Karmann) і чатырохдзверны седан пад уласным імем Orion.
Escort (1986—1990) thumb| У 1986 годзе Escoгt трэцяга пакалення зведаў рэстайлінг.
Escort (1990—2000)
thumb|
Escort (1992—1995) Пасля рэстайлінгу 1992 года змяніліся абрысы фар і ліхтароў, рассейвальнікі пярэдніх паваротнікаў сталі белымі, памяняліся выштампоўкі на бакавінах, а радыятарная рашотка стала эліптычнай формы.
Escort (1995—2000) thumb|left|Ford Escort (1995—2000) У 1995 годзе адбылася грунтоўная мадэрнізацыя. Аўтамабіль атрымаў новыя капот, авальную рашотку радыятара і абцякальныя масіўныя бамперы, паказальнікі паваротаў аб’яднаныя з фарамі. Бакавыя молдынгі і дзвярныя ручкі сталі больш патопленымі ў дзверы, а бакавыя люстэркі здабылі новыя абрысы. Змены зведалі і ўнутраныя кузаўныя панэлі з мэтай паменшыць шум і вібрацыі, чаму спрыялі ўдасканаленыя падвеска рухавіка і выпускная сістэма. Дапрацавана падвеска. Цалкам змяніўся інтэр’ер.
У 1998 годзе вытворчасць ў Германіі была завершана; але аўтамабілі яшчэ працягвалі выпускацца да 2000 года ў Вялікабрытаніі і Беларусі. Месца ў мадэльным шэрагу заняў Ford Focus.
Ford Escort (ЗША)
1-е пакаленне thumb|
2-е пакаленне thumb|
3-е пакаленне thumb|
Ford Escort (Кітай) thumb|Ford Escort, 2015 Новы Ford Escort быў выпушчаны ў студзені 2015 года і прадаецца на кітайскім рынку.
Спасылкі
Обзор тест-драйва: Ford Escort // automoto.ua
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Escort Катэгорыя:Еўрапейскі аўтамабіль года Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1967