Млыно́к — рака ў Драгічынскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Прысёла.

Даўжыня 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Антопаль Драгічынскага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Падзяменне Кобрынскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Раней рака пачыналася з балота Мыслін на ўсход ад вёскі Грушава і ўпадала ў канал Мухавец. З правядзеннем меліярацыі рэчышча ў нізоўі адведзена ў раку Прысёла, а ў вярхоўі падоўжана да дарогі Антопаль — Заніўе. У сярэднім цячэнні да вёскі Грушава называецца канал Прысёла, ніжэй — Скідны канал.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Драгічынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кобрынскага раёна