Савецкая вуліца (, гістарычная назва Парадная вуліца) — вуліца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці.
Забудова
Няцотны бок
№ 15 — будынак (першая палова XIX стагоддзя) — № 17 — былы дом ліхвяра В. Віленкіна (пачатак XX стагоддзя) — (вул. Варашылава) — заезны дом селяніна (XIX стагоддзя) —
Цотны бок
№ 10 — будынак былога павятовага вучылішча. Цяпер у ім размяшчаецца Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж. № 12 — Свята-Троіцкая царква (XIX ст.) № 14 — будынак былога казначэйства (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) —
№ 16 — двухпавярховы будынак.
Помнікі Мемарыяльная дошка воінам-вызваліцелям, устаноўленая ў 1965 годзе на будынку гарвыканкама (дом № 41). У ходзе баёў на Магілёўскім напрамку часці 49-й apміі (344-я стралковая дывізія, камандзір палкоўнік В. К. Страхаў; 196-я асобная танкавая брыгада, камандзір палкоўнік Я. Я. Духоўны; 54-ы гвардзейскі мінамётны полк, камандзір маёр Я. І. Лаўрыновіч) 28 верасня 1943 года вызвалялі горад Мсціслаў. 277-я стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр С. Т. Гладышаў) удзельнічала ў вызваленні Мсціслаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі ў парку Міру, устаноўлены ў 1972 годзе на магіле старшыні выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі і чырвонаармейца Паўла Канстанцінавіча Цырыкава, якія загінулі 2 жніўня 1919 г. у час ліквідацыі контррэвалюцыйнай банды на Мсціслаўшчыне.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мсціслава