Праспект Машэрава — магістральная вуліца ў Савецкім, Цэнтральным і Фрунзенскім раёнах горада Мінска, частка першага гарадскога кольца. Створаны ў 2005 шляхам перайменавання вуліц Варвашэні, Іерусалімскай, Дразда. Названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава (1918—1980), дзяржаўнага, палітычнага і ваеннага дзеяча Беларусі і СССР. Да 2005 імем П.М.Машэрава называўся цяперашні праспект Пераможцаў.
Забудова № 1 (праспект Незалежнасці, 39) — жылы дом (архітэктар А. П. Брэгман). № 17 — будынак Белгорхімпрама. Узведзены як будынак Беларускага філіяла навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (архітэктары М. Барсукоў, В. Нікіцін).
№ 25 (Крапоткіна № 44) — будынак Белдзіправадгаса (1978; Б. Ларчанка, І. Васілевіч). Складаецца з вышыннага дванаццаціпавярховага і выцягнутага па фронце шасціпавярховага карпусоў, аб’яднаных нізкай галерэяй-пераходам. У будынку размяшчаюцца Белдзіправадгас і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Славутасці Мемарыяльны знак падпольшчыкам (1984).
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)
Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Пятра Машэрава