Кіту́ба (саманазвы: Munukutuba, Kituba) — крэольская мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, афіцыйная мова Рэспублікі Конга. Колькасць носьбітаў — каля 5,4 млн чалавек.

Сфарміравалася ў выніку кантактаў народа конга з іншымі народамі банту. Мае таксама запазычанні з еўрапейскіх моў.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ўжываецца ў якасці афіцыйнай тая ж форма мовы, але яна носіць назву кіконга.

Спасылкі Kituba (Munukutuba) Kikongo-Kituba - English word list Kituba Basic Course

Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Рэспублікі Конга