Ігнацы Загурскі або Ігнацы Загорскі (; 1788— 1854) — польскі нумізмат.

Біяграфія

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Тарнове, вышэйшую - у Кракаве і ў Варшаве, дзе паступіў на службу спачатку чыноўнікам у фінансавую дырэкцыю, а потым настаўнікам у Варшаўскі ліцэй. У 1818 г. прызначаны сакратаром урадавай фінансавай камісіі і служыў па ведамстве фінансаў да 1851 года; адначасова да 1849 года ён складаўся першым сакратаром у Варшаўскім дабрачынным таварыстве.

Сканаў і быў пахаваны ў 1854 годзе ў Пётркаве Трыбунальскім.

Навуковая дзейнасць

Усю вольную ад службовых заняткаў час Загурскі прысвячаў нумізматыцы, спецыялізуючыся ў вывучэнні польскіх манет з XVI па XVIIІ стагоддзе ўключна. Працы і даследаванні яго ў гэтай галіне паслужылі асноўнымі кіраўніцтвамі для пазнейшых польскіх нумізматаў.

Член Археалагічнага таварыства ў Пецярбургу і Берліне. Дзякуючы дапамозе Эдварда Раставецкага выдаў у 1845 годзе працу Monety dawnej Polski, jako też prowincji i miast do niej niegdyś należących, z trzech ostatnich wieków, якая дасюль не згубіла актуальнасці. У 1847 — Skorowidz monet polskich z trzech ostatnich wieków.

Акрамя асноўных прац, Загурскі надрукаваў шэраг артыкулаў па тым жа пытанні ў «Biblijotece Warszawskiej».

Працы Monety dawnej Polski, jako też prowincji i miast do niej niegdyś należących, z trzech ostatnich wieków, 1845 скан кнігі на book.google.com Skorowidz monet polskich z trzech ostatnich wieków, 1847

Літаратура

Катэгорыя:Нумізматы Польшчы