Nissan Almera — аўтамабіль японскай кампаніі Nissan, які прыйшоў на змену Nissan Sunny ў 1995 годзе.
На еўрапейскім рынку быў заменены на Nissan Tiida, на некаторых рынках прапаноўваліся лакальныя версіі з такой назвай.
Almera N15
Almera N16
У 2000 годзе выйшла Almera другога пакалення. Яна выраблялася з трыма тыпамі кузава: трох- і пяцідзверны хэтчбек, а таксама седан. Хэтчбекі вырабляліся ў Вялікабрытаніі, седаны — у Японіі. У параўнанні з папярэдніцай хэтчбек стаў даўжэй на 64 мм, на 16 мм шырэй і на 55 мм вышэй, колавая база засталася нязменнай: 2535 мм.
Спачатку на Almera ставіліся бензінавыя рухавікі 1,5 і 1,8 л і турбадызель 2,2 л (110 к.с.). Пасля рэстайлінгу 2002 года бензінавыя маторы сталі больш магутнымі, дадалася мадыфікацыя турбадызеля 2,2 магутнасцю 136 к.с., з’явіўся новы дызель Renault 1,5 л. Рухавікі агрэгатаваліся з пяціступеньчатай механічнай каробкай перадач, акрамя версіі з турбадызелем 2,2 л, на якой усталёўвалася 6-ступеньчатая МКП. Акрамя механічнай каробкі, на мадыфікацыю з бензінавым маторам 1,8 л ставіўся чатырохдыяпазонны аўтаматLancer и Almera — чем хороши и чем плохи // abw.by .
Бяспека На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, дэфармацыя кузава была істотнай . Адзначалася, што пры больш цяжкай аварыі характар дэфармацый кузава можа насіць непрадказальны характар. Акрамя таго, ногі кіроўцы недастаткова абаронены ад траўмаў. Пры бакавых краш-тэстах Almera паказала сябе лепей. Бакавая падушка (абарона тулава і галовы) хоць і раскрылася не цалкам, але эфектыўна змякчыла ўдар галавы манекена аб слуп.
Almera Classic
Аўтамабіль быў створаны на платформе седана Nissan Almera (N16) і задумваўся маркетолагамі альянсу Renault-Nissan як бюджэтная машына для краін «трэцяга свету». Для зніжэння сабекошту яго вытворчасць была наладжана на вытворчых магутнасцях карэйскай аўтакампаніі Samsung Motors, якая таксама ўваходзіць у французска-японскі альянсNissan Almera Classic: Классика для широких масс // autocentre.ua . У Карэі машына мела назву Samsung SM3, як Nissan Sunny яе прадавалі ў Азіі і на Сярэднім Усходзе, як Renault Scala — у Мексіцы, краінах Карыбскага басейна і Егіпце. На рынках краін СНД прадавалася з 2006 года пад імем Nissan Almera ClassicNissan Almera Classic с пробегом: коррозионные места кузова и минусы салона // kolesa.ru .
Для Almera Classic прызначаўся толькі адзін сілавы агрэгат — бензінавы, аб’ёмам 1,6 л. Абсталёўваўся 5-ступеньчатай МКП або 4-ступеньчатай АКП.
Almera G11
Almera G11 пачалі выпускаць на АўтаВАЗе ў канцы 2012 года. Пабудаваны на платформе В0 альянса Renault-Nissan. Спалучаў кузаў, узяты ад мадэлі Nissan Bluebird Sylphy, і асноўныя вузлы і агрэгаты, а таксама падвеску — ад Renault Logan. Салон таксама меў шмат агульнага з Логанам.
На беларускім рынку Almera прапаноўвалася з бензінавым 1,6-літровым рухавіком, з механічнай 5-ступеньчатай або з 4-дыяпазоннай аўтаматычнай каробкай перадач і ў шасці камплектацыяхNissan Almera: лучше или хуже, чем Logan? // abw.by .
Апошняя машына сышла з канвеера АўтаВАЗа 17 кастрычніка 2018 годаДайджест дня: последняя Almera, яйцо Роллс-Ройса и другие события автоиндустрии // autoreview.ru .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Almera