Нацыянальны музей Ірландыі () — размешчаны ў цэнтры Дубліна, Ірландыя. Будынак музея знаходзіцца на Кілдэр-Стрыт побач з Парламентам Ірландыі.
У калекцыі нацыянальнага музея — залатыя дагістарычныя каштоўнасці; кельтскае ўбранне; шматлікія раннія хрысціянскія ўпрыгажэнні і рэліквіі; асобнікі мастацтва кавання па метале, уключаючы брошку з Тары і (усе датаваныя VIII стагоддзем), а таксама пастарал і Крос Конг (абодва XII стагоддзя).
У 2002 годзе ў музеі адкрыта пастаянная выстаўка работ ірландскага дызайнера мэблі і архітэктара, піянера мадэрнізму ў архітэктуры пасля набыцця яе архіву.
Тут жа выстаўляецца так званы Чалавек з Кланікавана. Гэта добра захаванае цела чалавека жалезнага веку, знойдзенае ў Кланікаване, , Ірландыя, у сакавіку 2003 года. Па ацэнцы рост чалавека складаў 1 м 57 см, пры гэтым захаваліся толькі яго торс і верхняя частка брушной поласці. Самай цікавай знаходкай была прычоска чалавека з Кланікавана — , прыпадняты пры дапамозе . Гель быў зроблены з алею і хваёвай смалы, прывезенай з паўднёва-заходняй Францыі ці Іспаніі. Гэта пацвярджае наяўнасць гандлю паміж Ірландыяй і паўднёвай Еўропай у IV — III стагоддзях да нашай эры, да таго, як уплыў Рыма распаўсюдзіўся на галісійскіх кельтаў і Іберыю.
Літаратура , Short Histories of Irish Barracks, dans An Cosantoir (Journal of the Irish Defence Forces), 1969–1973. Patrick Denis O'Donnell, Dublin’s Collins Barracks over the years, dans Hollybough, décembre 1994. Mairead Dunleavy, Dublin Barracks — A Brief History of Collins Barracks, National Museum of Ireland, 2002
Спасылкі
Official website — National Museum of Ireland
Катэгорыя:Музеі Ірландыі Катэгорыя:Дублін Катэгорыя:Музеі