Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў () (, Калуга — , Масква), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1943). (1946—1947).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і ўрача. Рана застаўся без бацькі. Скончыў пачатковую школу і рэальнае гарадское вучылішча ў Калузе.

З 1916 года — у Рускай імператарскай арміі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, старэйшы выведнік брыгады, .

У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнічаў у баях на Урале і Паўночным Каўказе, быў чырвонаармейцам, затым старшыной кавалерыйскага ў 1-м запасным і ў 68-м кавалерыйскім палках .

Міжваенны перыяд Пасля Грамадзянскай вайны застаўся служыць у РСЧА. Скончыў 3-я Бакінскія камандныя курсы ў 1921 годзе, у 1921—1924 гадах быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрону, загадчыкам выведкай 68-га кавалерыйскага палка 12-й кавалерыйскай дывізіі . З 1924 года камандаваў эскадронам. У 1926 і ў 1931 гадах скончыў кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага складу ў Новачаркаску, з 1929 года — начальнік штаба 66-га кавалерыйскага палка 2-й асобнай кавалерыйскай брыгады ў Асобнай Каўказскай арміі. З 1931 а — кіраўнік тактыкі старэйшага курсу кавалерыйскіх курсаў у Новачаркаску. Са студзеня 1934 года — камандзір і камісар 76-га кавалерыйскага палка ў 12-й кавалерыйскай дывізіі ў Армавіры. З ліпеня 1937 года — начальнік штаба гэтай дывізіі. Са жніўня 1939 года камандаваў 157-й стралковай дывізіяй і 42-й асобнай кавалерыйскай дывізіяй у Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Палкоўнік.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 42-й кавалерыйскай дывізіі на Паўночным Каўказе. У студзені 1942 года дывізія была перакінутая ў Крым і ўдзельнічала ў баях у складзе Крымскага фронту. З лютага 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі ў 24-й арміі Паўднёвага фронту, удзельнічаў у цяжкіх абарончых баях Варонежска-Варашылаўградскай аперацыі. У ліпені 1942 дывізія трапіла ў акружэнне пад Мілерава і фактычна была разбіта, у жніўні Глаголеў выйшаў з акружэння з рэшткамі дывізіі, якую ў верасні расфарміравалі. Пасля кароткага знаходжання ў рэзерве у кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 176-й стралковай дывізіі на Закаўказскім фронце. На чале дывізіі вёў паспяховыя баявыя дзеянні пры абароне і контрудару пад Маздокам і Арджанікідзэ.

З лістапада 1942 па люты 1943 года — камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 9-й арміі і 56-й арміі Чарнаморскай групы войскаў, удзельнічаў у наступальным этапе бітвы за Каўказ. Генерал-маёр (27.1.1943). З лютага 1943 года выконваў абавязкі камандуючага 9-й арміяй, з сакавіка 1943 года камандаваў 46-й арміяй Паўночна-Каўказскага фронту, якая дзейнічала пад Краснадарам і на Кубані. У жніўні 1943 армія была перакінутая на Паўднёва-Заходні фронт, у верасні — на Стэпавы фронт і ўдзельнічала ў бітве за Дняпро, у прыватнасці, вызваляла Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. З 20 верасня 1943 года армія ваявала ў складзе 3-га Украінскага фронту.

За ўмелае камандаванне войскамі пры захопе і ўтрыманні Дняпроўскіх плацдармаў генерал-лейтэнанту В. В. Глаголеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лістапада 1943 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З мая па снежань 1944 года камандаваў 31-й арміяй на 3-м Беларускім фронце. Вызначыўся ў Беларускай стратэгічнай аперацыі, асабліва ў Віцебска-Аршанскай аперацыі і ў Мінскай аперацыі. У час Беларускай наступальнай аперацыі армія пад камандаваннем В. В. Глаголева прарвала варожую абарону пад Дуброўна, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна.

Са студзеня 1945 года да канца вайны камандаваў 9-й гвардзейскай арміяй на 3-м Украінскім і на 2-м Украінскім франтах, ваяваў у Балатонскай, Венскай і Пражскай аперацыях. Палкаводчы талент В. В. Глаголева найбольш выразна праявіўся пры правядзенні Венскай наступальнай аперацыі і падчас баёў з адборнымі танкавымі дывізіямі «Мёртвая галава», «Рэйх», «Гітлерюгенд» ля возера Балатон.

Пасляваенны перыяд

Пасля вайны працягваў камандаваць 9-й гвардзейскай арміяй. У 1946—1947 гадах быў камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (з 1946).

Памёр на вучэннях 21 верасня 1947 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Два ордэна Леніна; два ордэна Чырвонага Сцяга; два ордэна Суворава 1-й ступені; ордэн Кутузава 1-й ступені; медалі СССР; ордэн «За вайсковую доблесць» (Польшча, Расія) («Virtuti Militari») (ПНР); ордэн Ганаровага легіёна (Францыя).

Памяць

Імем В. В. Глаголева названа вуліца ў Мінску.

Памяць

Імем генерала названыя: ў Маскве, Вуліца Генерала Глаголева ў Мінску, Вуліца Генерала Глаголева ў Калузе, Вуліца Генерала Глаголева ў Днепрадзяржынску.

Літаратура

Спасылкі Глаголев Василий Васильевич Глаголев Василий Васильевич Глаголев Василий Васильевич — Десантура.ру

Катэгорыя:Артылерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Камандуючыя Паветрана-дэсантнымі войскамі, СССР