Ірына Кабасакал (, , БССР) — беларуская урач-дыетолаг, урач-псіхатэрапеўт, рэдактар і выдавец глянцавага часопіса «Pingouin», медыяперсона.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. З трэцяга курсу медуніверсітэта занялася дыеталогіяй. Чатыры гады працавала масажыстам у медыцынскім цэнтры. Пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта працавала па размеркаванні на станцыі хуткай дапамогі. Паралельна з працай на «хуткай» працавала мэнэджарам па рэкламе на радыёстанцыі «Хіт-FM», потым праграмным дырэктарам, вядучай навінаў. Затым кіраўніцтва радыё прапанавала выдаваць глянцавы часопіс па франшызе, а праз год Ірына Кабаскал зарэгістравала ўласны часопіс Рingоuin у Міністэрстве інфармацыі, які выдавала на прцягу 8 гадоў. У снежні 2015 прыпыніла дзейнасць часопіса.
Кваліфікацыю дыетолага атрымала ў Маскве на кафедры дыяталогіі Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
У 2013 годзе вяла ўласны блог на беларускім партале TUT.BY.
У 2015 годзе арганізавала ў Канах выставу-вернісаж беларускай мастачкі Глорыі Ран. АНТ. 30 чэрвеня 2015 года..
У 2017 году напісала кулінарную кнігу «Ад перцу да сэрца», праца над якой доўжылася тры з паловай года. На вокладцы адлюстравана выява аўтара кнігі ў сукенцы з дзвюх тысяч перцаў чылі, сукенка заяўлена аўтарам у камітэт Кнігі рэкордаў Гінэса. Сукенка, якая фігуруе пры рэгістрацыі ў Кнізе рэкордаў Гінэса, створана Ірынай з дызайнерам Наталляй Поткінай адмыслова для вокладкі дадзенай кулінарнай кнігі.
Бібліяграфія «Ад перцу да сэрца» (2017, Мн.) — кулінарная кніга.
Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіта