Мабільны браняваны транспартны сродак «Кайман» — беларуская браняваная разведвальна-дазорная машына. Выпускалася на 140-м рамонтным заводзе (г. Барысаў). Пастаўлялася ва Узброеныя сілы Беларусі і на экспарт.

Гісторыя Распрацавана на 140-м рамонтным заводзе пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода — Вольгі Пятровай. Падмуркам для распрацоўкі паслужылі савецкія машыны БРДМ-2 і БТР-60. Новаствораны аўтамабіль атрымаў пазначэнне МБТС — «мабільны браняваны транспартны сродак» і імя ўласнае — «Кайман». Прадстаўлены ў 2015 годзеподполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015 .

2 мая 2017 года дырэктар 140-га рамонтнага завода А. Чуракоў паведаміў у інтэрв’ю, што заводам ўжо пабудаваныя пяць бронемашын, якія прайшлі выпрабаванні ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце і ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску.

У жніўні 2018 МБТС «Кайман» удзельнічаў у ваенным парадзе ў Кот-д’Івуары.

У снежні 2021 года паведамлялася, што з-за санкцый Еўрапейскага Саюза, накладзеных на 140-ы рамонтны завод, былі спыненыя пастаўкі бранявых лістоў з Фінляндыі, у выніку чаго вытворчасць «Кайманаў» спынілася.

Апісанне Рухомасць Кайман мае чатырохтактавы з турбанаддзіманнем, вадкаснага астуджэння, з вертыкальным, радным месцаваннем цыліндраў і наўпростым упырскам паліва дызельны рухавік Д-245 вытворчасці Мінскага маторнага завода з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва і пяціступеньчатай трансмісіяй. Тарсіённая падвеска незалежная, масты і колавыя рэдуктары ўзятыя ад БТР-60. Каробка перадач — механічная пяціхуткасная. Усталявана сістэма падпампоўкі шын.

Машына здольная перавозіць 6 чалавек экіпажа. Запас ходу па шашы складае 1000 кіламетраў, хуткасць па шашы — да 110 км/г і 60 км/г па бездаражы. Водны рухавік дазваляе машыне разганяцца да 8 км/г на вадзе. Кайман здольны пераадольваць водныя перашкоды дзякуючы новым вадзяным рухавікам уласнай распрацоўкі з дзвюма вяслярнымі шрубамі па бартах. Вага складае 7 тон.

Узбраенне thumb|right|250px|Кайман з аўтаматычнай гарматай 2А42 30 мм На верхняй частцы корпуса размешчана турэль, прызначаная пад мантаж трох відаў узбраення: кулямёт Калашнікава або НСВ-12,7, або гранатамёт АГС-17. У залежнасці ад прызначэння можа быць усталяваны іншы баявы модуль.

Абароненасць Экіпаж абараняе браніраваны корпус, супрацьаскепкавая ахова, устаноўленая ўнутры баявога аддзялення на бартах корпуса, а таксама падвойнае браніраванне дна (браніравана непасрэдна само дно машыны, а таксама браніраваныя лісты падлогі пад сядзеннямі дэсанта, вадзіцеля і камандзіра). Браніраванне — дыферэнцыраванае. Па бартах і па задняй частцы корпуса адпавядае класу абароны «Бр 4», у лабавой частцы таўшчыня металу бранявой сталі на клас вышэй. Каб знізіць уздзеянне выбухной хвалі пры падрыве, форма дна часткова зроблена V-падобнай. Пад дэсантным адсекам дно мае вугал нахілу 30 градусаў. Шыбы — кулятрывалыя.

Мадыфікацыі «Кайман-КАС» thumb|«Кайман-КАС» Комплекс сувязі на базе Кайман. Сумесна распрацаваны 140-м рамонтным заводам і ААТ «Агат». Упершыню паказаны на выставе MILEX-2019.

Абсталяваны комплексам радыёстанцый «Клён» DMR, які прызначаны для арганізацыі радыёсувязі ў дыяпазоне частот 146-174 Мгц і 380-470 МГц.

60.03 "Кайман-ОР" У 2020 годзе быў створаны цывільны варыянт машыны «Кайман-ОР» (). Галоўнае адрозненне ад баявой машыны — адсутнасць браніравання: корпус вырабляецца са звычайнай сталі.

На ўзбраенні

Беларусь 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада Кот-д’Івуар Сухапутныя войскі Нацыянальная жандармерыя Сілы спецыяльнага прызначэння Судан неўстаноўленае падраздзяленне Ангола неўстаноўленае падраздзяленне Бенін неўстаноўленае падраздзяленне

Гл. таксама Engesa EE-3 Jararaca Fennek Jackal VBL

Спасылкі

Баявая машына «Кайман» на сайце вытворцы ААТ «140 рамонтны завод»

Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі Катэгорыя:БРМ паводле алфавіта Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Плаваючыя бронеаўтамабілі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Сярэднія бронеаўтамабілі