Маглемозэ () — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі Маглемозе // БРЭ. Т.18. М.,2011..
Геаграфія Артэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад усходняй Англіі да ЛітвыКаменный век в Восточной Прибалтике і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі, уключаючы ў сябе тэрыторыі паўночна-ўсходняй Францыі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, паўднёвай Швецыі, паўночнай Германіі, Польшчы, Эстоніі, ФінляндыіНизовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004. с. 143..
Паселішчы і жыллё Маглемозцы аддавалі перавагу жыццю па берагах азёр у шалашах або плеценых хацінах.
Гаспадарка Яны аднымі з першых асвоілі вясловыя лодкі-аднадрэўкі, на якіх зараблялі паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікіКультуры северной лесной зоны: маглемозе .
Антрапалогія Антрапалагічна маглемозцы (згодна з нарвежскім антрополагам ) былі краманьёнцаміГальштадтский Нордический . Магчыма, яны былі першымі людзьмі, якія зноў засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледавіка.
Культура і мастацтва Маглемазіянскае мастацтва характарызуюць тыя ж самыя геаметрычныя ўзоры, якія характарызуюць берберскае мастацтва Паўночнай Афрыкі, а рэалістычныя выявы жывёл фактычна ідэнтычныя іберыйскаму мастацтву і паходзяць, па Дж. Кларку, «у канчатковым рахунку з поўначы Афрыкі» The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970.
У якасці амулетаў у маглемозцаў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын.
Папярэднікі і пераемнікі На думку шэрагу даследчыкаў, культура маглемозэ і роднасная ёй тардэнуазская культура з’яўляюцца вынікам перасялення берберскіх плямёнаў капсійскай культуры з поўначы Афрыкі ў Еўропу ў VIII—VI тыс. да н. эOwen, Francis. Germanic People. Their Origin, Expansion and Culture. New Haven. 1966; Clark J.G.D. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970; Низовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004, с. 142—144..
Культура маглемозэ ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама , , каморніцкую і шэраг іншых культур.
Культуры маглемозэ на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура кангемозэ.
Гл. таксама Мужчына з Кёльб’ерга
Спасылкі О. Клиндт-Йенсен. Дания до викингов
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Даніі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Літвы Катэгорыя:Археалогія ў Францыі Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Германіі Катэгорыя:Мезаліт Еўропы Катэгорыя:Археалогія ў Нарвегіі