Лорд Валдэмо́рт (; імя пры нараджэнні — Том Ма́рвала Рэдл, ) — выдуманы персанаж Серыі раманаў «Гары Потэр», галоўны антаганіст. Вялікі цёмны чараўнік, які валодае велізарнейшай магічнай сілай і практычна дасягнуў бессмяротнасці пры дапамозе хоркруксаў.
Лорд Валдэморт упамінаецца ва ўсіх кнігах (непасрэдна з Гары ён сустракаецца ў першай, другой, чацвёртай, пятай і сёмай кнігах), а ў фільмах яго граюць Рычард Брэмер (твар на патыліцы Квірэла), Ян Харт (успамін), Крысціян Коўлсан (16-гадовы Том Рэдл у другім фільме), Рэйф Файнс (паўстаўшы Валдэморт, асноўнае аблічча з чацвёртага фільма да канца кінасерыі), Хіра Файнс-Тыфін (11-гадовы Том Рэдл ва ўспамінах Дамблдора ў шостым фільме) і Фрэнк Дылэйн (16-гадовы Том Рэдл ва ўспаміне Гарацыя Слізнарта ў шостым фільме).
Імя Арыгінальнае імя Voldemort мае французскае паходжанне: прыблізнае значэнне французскага словазлучэння «vol de mort» — «палёт смерці». У 2015 годзе Роўлінг напісала ў сваім Твітэры, што імя правільна вымаўляецца без «Т» на канцы.
Катэгорыя:Персанажы-магі Катэгорыя:Персанажы гісторый пра Гары Потэра Катэгорыя:Літаратурныя злачынцы Катэгорыя:Выдуманыя сіроты Катэгорыя:Выдуманыя забойцы Катэгорыя:Выдуманыя бессмяротныя