Тамбоўская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў.

Губерня належала да ўсходняй паловы цэнтральнай земляробчай вобласці Еўрапейскай Расіі.

Гісторыя У 1779 годзе было заснавана Тамбоўскае намесніцтва, якое ахапіла ўсю тэрыторыю будучай Тамбоўскай губерні, статус гарадоў атрымалі Маршанск, Спаск, Кірсанаў, Ліпецк.

Паводле пастановы Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў РСФСР ад 14 мая 1928 года Тамбоўская губерня разам з Варонежскай, Курскай, Арлоўскай губернямі ўвайшла ў склад Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці з цэнтрам у Варонежы.

Спасылкі

Катэгорыя:Губерні РСФСР Катэгорыя:Гісторыя Тамбоўскай вобласці