У матэматычнай адукацыі, пачуццё колькасці можа спасылацца на «інтуітыўнае разуменне лікаў, іх велічыні, адносінаў паміж лікамі і уздзеяння на іх аперацый». Іншыя вызначэнні пачуцця колькасці падкрэсліваюць уменне працаваць за межамі традыцыйна вывучальных алгарытмаў, напрыклад, «добра арганізаваныя канцэптуальныя асновы колькасці інфармацыі, якія даюць чалавеку магчымасць разумець лічбы і колькасныя сувязі і вырашаць матэматычныя праблемы, якія не звязаны з традыцыйнымі метадамі».

Псіхолагі лічаць, што пачуццё колькасці ў чалавека могжа быць дыферанцавана ў прыблізную лікавую сістэму, сістэму, якая падтрымлівае ацэнку велічыні, і паралельную сістэму індывідуалізацыі, якая дазваляе адсочваць асобныя аб’екты, як правіла, у колькасцях, ніжэй за 4.

Ёсць таксама некаторыя адрозненні ў тым, як пачуццё колькасці вызначаецца ў матэматычным пазнанні. Напрыклад, Герстен і Чард сцьвярджаюць, што пачуццё колькасці «тычыцца дзіцячай рухавасці і гібкасці ў адносінах да лікаў, адчування што азначаюць лічбы і ўмення выконваць уяўныя вылічэнні і глядзець на свет і рабіць параўнанні.»

У жывёл, пачуццё колькасці — гэта не ўменне лічыць, але ўменне ўспрымаць змены ў колькасці рэчаў у шэрагу. Усе млекакормячыя і большасць птушак заўважаюць змяненьне ў шэрагу свайго маладняка побач. Многія птушкі у стане вылучыць два з трох.Dantzig, Tobias. Number: The Language of Science. New York: Macmillan Company, 1930. У людзей дзеці ва ўзросце каля чатырнаццаці месяцаў таксама могуць заўважаць што нешта знікла ў групе знаёмых рэчаў.

Даследчыкі лічаць пачуццё колькасці найбольш важным для дзяцей у пачатковай адукацыі. Так напрыклад амерыканскі Нацыянальны савет настаўнікаў матэматыкі зрабіў пачуццё колькасці цэнтральным месцам ў матэматычнай адукацыі з папярэдняга-K да 2-га класаў. Актыўнай вобласцю даследаванняў з’яўляецца стварэнне і тэставанне стратэгій навучання для развіцця дзіцячага пачуцця колькасці.

Паняцці, звязаныя з пачуццём колькасці Тэрмін «пачуццё колькасці» ўключае ў сябе некалькі канцэпцый велічыні, ранжыравання, параўнання, вымярэння, акруглення, працэнтаў, і ацэнкі, у тым ліку:«Unit 1: Number and Number Sense» (20-day lesson), STPSB.org, St. Tammany Parish School Board, Covington, LA (USA), 2009, overview webpage: ST-MathGrade7Unit-topics . ацэньванне ў вялікіх колькасцях забяспечваючы разумнае набліжэнне; меркаванне аб ступені дакладнасці адпаведна сітуацыі; акругленне (разуменне прычын для акруглення вялікіх лікаў і абмежаванняў ў параўнаннях); асэнсаваны выбар адзінкі вымярэння для дадзенай сітуацыі; вырашэнне рэальнай жыццёвый праблемы, звязанай з працэнтамі і дзесятковымі дробамі; параўнанне фізічных вымярэнняў у і паміж метрычнай сістэмай і сістэмай вымярэнняў ЗША; і параўнанне градусаў па Фарэнгейце і па Цэльсіі ў рэальных жыццёвых сітуацыях. Некаторыя з гэтых канцэпцый выкладаюцца ў пачатковай адукацыі ў Беларусі.

Гл. таксама Прыкладная сістэма злічэння Паралельная сістэма індывідуалізацыі Ментальныя вылічэнні Пачуццё колькасці ў жывёл Навыкі ліку, няздольнаць да лікаў Эфект адаптацыі колькасці Парадак велічыні Лічбы і граматычныя лікі ў мове Pirahã Памылка акруглення

Крыніцы

Спасылкі Колькасць светаў  — сайт матэрыялаў накіраваных на развіццё пачуцця колькасці

Катэгорыя:Кагнітыўныя навукі Катэгорыя:Псіхалогія адукацыі