Вялікі Лондан () — адміністрацыйная адзінка ў Англіі, звычайна таксама вядомая як Лондан. Складаецца з 32 раёнаў (лонданскіх бора) і Лонданскага Сіці. Быў утвораны ў 1965 годзе з Лонданскага графства і частак іншых суседніх графстваў. Сама назва Вялікі Лондан у розных значэннях існавала да ўтварэння цяперашняй адміністрацыйнай адзінкі.

З 1994 года (пад назвай Лондан) таксама з’яўляецца адным з дзевяці рэгіёнаў Англіі і пасля адзінкай першага ўзроўню ў рамках Наменклатуры тэрытарыяльных адзінак для мэт статыстыкі Еўрапейскага Саюза.

Энцыклапедыя Брытаніка вызначае Вялікі Лондан як метрапальнае графстваGreater London, хоць афіцыйна ён гэтага статусу не мае.

Сіці мае асобы палітычны статус і ўзначальваецца лорд-мэрам Лонданскага Сіці. Манарх пакідае за сабой права на стварэнне Лейтэнанцкай камісіі з функцыямі лорд-лейтэнанта.

Гісторыя Лондан падзелены на Сіці і нашмат буйнейшы Вялікі Лондан. Гэты падзел існуе, паколькі пасля таго, як Лондан вырас і паглынуў шэраг суседніх населеных пунктаў, некалькі праведзеных адміністрацыйных рэформаў не змаглі аб’яднаць Сіці з астатняй сталіцай, і яго ўнікальная палітычная структура захавалася да нашых дзён. Пашырэнне Лондана працягнулася, розныя дамоўленасці, якія прымаюцца з 1855 года, дазволілі яму рэгуляваць усё большую і большую плошчу, пакуль у 1965 годзе не была створана новая адміністрацыйная адзінка — Вялікі Лондан.

Тэрмін Вялікі Лондан выкарыстоўваўся і да 1965 года, пазначаючы тэрыторыю, якая супадала з гарадскім паліцэйскім дыстрыктам (напрыклад, у перапісе 1901 года),Vision of Britain -Перапіс 1901 года: Папярэдняя справаздача гарадскім водным саветам (ухвалена саветам лонданскага графства ў мэтах статыстыкі),Young, K. & Garside, P., Metropolitan London: Politics and Urban Change, (1982) лонданскай тэрыторыяй пасажырскага транспарту і плошчай, вызначанай генеральным рэгістратарам як агламерацыя Вялікага Лондана.Westergaard, J., The Structure of Greater London, London: Aspects of Change, (1961) Паміж 1913 і 1916 гадамі была распрацавана Праграма магістраляў Вялікага Лондана.The Motorway Archive — The origins of the London Orbital Motorway (M25) Самай ранняй формай новай адміністрацыйнай адзінкі быў План рэгіёна Вялікі Лондан, распрацаваны ў 1927 годзе. Тады па плане рэгіён уключаў 4810 км² і ў ім пражывала 9 мільёнаў чалавек.

Афіцыйнае стварэнне Вялікага Лондана Вялікі Лондан утвораны ў 1965 годзе шляхам аб’яднання адміністрацыйнага графства Лондан, горада-графства Лонданскі Сіці, большай часткі адміністрацыйнага графства Мідлсекс і частак адміністрацыйных графстваў Кент, Сурэй, Эсэкс і Хартфардшыр у адну асобую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

Геаграфія Самы маленькі па плошчы рэгіён Англіі, займае тэрыторыю 1572 км2 і мяжуе на поўначы з рэгіёнам Усходняя Англія, на поўдні з рэгіёнам Паўднёва-Усходняя Англія.

Гарадскія агламерацыі На тэрыторыі рэгіёна Вялікі Лондан размешчана асноўная частка найбуйнейшай у Англіі гарадской агламерацыі Вялікі Лондан, у якой, паводле даных міністэрства статыстыкі ад 2012 года, пражывае 8 308 400 чалавек 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom : (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb) ).

Дэмаграфія На тэрыторыі Вялікага Лондана паводле даных 2012 года пражывае 8 308 400 чалавек (другое месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 5285,24 чал./км².

Палітыка і адміністрацыйнае ўстройства

Улада і мясцовае самакіраванне Адміністрацыя Вялікага Лондана (Greater London Authority) створана 3 ліпеня 2000 года (замест скасаванага ў 1986 годзе Савета Вялікага Лондана) і забяспечвае падтрымку ў працы мэру Лондана і яго камандзе, а таксама Лонданская асамблеі ў прадстаўленні інтарэсаў жыхароў Лондана. У адрозненне ад выбарнай пасады мэра і выбарнай Асамблеі, Адміністрацыя Вялікага Лондана з’яўляецца органам, які дзейнічае ўвесь часАдміністрацыя Вялікага Лондана .

Мэр Лондана выбіраецца жыхарамі Вялікага Лондана шляхам прамога галасавання. 6 мая 2008 года другім мэрам Лондана стаў Барыс Джонсан, член кансерватыўнай партыі ВялікабрытанііБарыс Джонсан на сайце Адміністрацыі Вялікага Лондана .

Асамблея Лондана складаецца з 25 членаў, у тым ліку 14 членаў — па адным ад кожнай з 14 выбарчых акруг Вялікага Лондана; 11 членаў — ад кожнай з партый, прапарцыйна набраным галасам ва ўсялонданскім галасаванні (партыя павінна набраць не менш за 5 % галасоў).

У выніку выбараў 2010 года, 12 членаў Асамблеі — прадстаўнікі лейбарысцкай партыіСклад Лонданскай Асамблеі

Раёны Лондана

Вялікі Лондан складаецца з 32 адміністрацыйных адзінак, званых бора (у спісе са 2 па 33) і цырыманіяльнага графства Лонданскі Сіці (першае ў спісе). 12 бора і Сіці ўтвараюць Унутраны Лондан (), астатнія 20 — Знешні Лондан (). Сіці не з’яўляецца бора, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».

У спісе ў дужках пазначаны даныя пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года«Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;» Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса, 2011 год, ONS.

Лонданскі Сіці (7 375) (не з’яўляецца бора) Вэстмінстэр (219 600) Кенсінгтон і Чэлсі (158 300) Хамерсміт і Фулем (182 400) Уондсуэрт (307 700) Ламбет (304 500) Саўтуарк (288 700) Таўэр-Хамлетс (256 000) Хакні (247 200) Іслінгтан (206 300) Камдэн (220 100) Брэнт (312 200) Ілінг (339 300) Хаўнслау (254 900) Рычманд-эпон-Тэмс (187 500) Кінгстан-эпон-Тэмс (160 400) Мертан (200 500) Сатан (191 100) Кройдан (364 800) Бромлі (310 600) Луішам (276 900) Грынвіч (255 500) Бекслі (232 800) Хаверынг (237 900) Баркінг і Дагенем (187 000) Рэдбрыдж (281 400) Ньюэм (310 500) Уолтэм-Форэст (259 700) Харынгей (255 500) Энфілд (313 900) Барнет (357 500) Харау (240 500) Хілінгдан (275 500)

Статус Сіці: Лонданскі Сіці кіруецца мясцовым саветамГісторыя мясцовага самакіравання Лонданскага Сіці і ўзначальваецца мэрам з часу не пазней як 1189 года, калі першым вядомым нам Лорд-мэрам Лонданскага Сіці (тады яшчэ проста Мэрам Лондана) стаў Генры Фітц-Эйлуін (Henry Fitz-Ailwin de Londonestone)Гісторыя Лорд-Мэрства Лонданскага сіці . Вэстмінстэрскі Сіці ў сучасных сваіх межах кіруецца мясцовым саветам і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Вэстмінстэра з 1965 годаГісторыя Лорд-Мэрства ў Вэстмінстэры .

Цырыманіяльныя функцыі Цырыманіяльныя функцыі ў рэгіёне падзелены паміж двума цырыманіяльнымі графствамі — Вялікі Лондан і Лонданскі Сіці. Прадстаўнікамі манарха ў гэтых цырыманіяльных графствах з’яўляюцца Лорд-лейтэнант Вялікага ЛонданаЛорд-лейтэнант Вялікага Лондана і Яе Вялікасці Лейтэнанцкая камісія ў Лонданскім Сіці, якую ўзначальвае Лорд-мэр Лонданскага СіціНе варта блытаць з мэрам ЛонданаФункцыі Лорд-мэра Лонданскага Сіці .

Гарады-пабрацімы Краіна горад Краіна / Раён / Рэгіён / Акруга Дата Кітай Пекін Пекінскі муніцыпалітэт 2006"Beijing, London to be sister cities", China Daily, 11 April 2006. Retrieved on 6 June 2006. Францыя Парыж Іль-дэ-Франс Германія Берлін Берлін 2000 Расія Масква Горад федэральнага значэння Масква1561 Злучаныя Штаты Нью-Ёрк Нью-Ёрк 2001 Японія Токіа Токіа 2005

Гл. таксама Спіс участкаў асаблівага навуковага значэння Вялікага Лондана

Крыніцы

Спасылкі

Адміністрацыя Вялікага Лондана

Катэгорыя:Рэгіёны Англіі