Закон Оўкена — эмпірычная залежнасць паміж тэмпам росту ВУП і тэмпам росту беспрацоўя, якая прадугледжвае, што зніжэнне тэмпу росту ВУП на 2 % прыводзіць да павышэння ўзроўню беспрацоўя на 1 %. Пры гэтым кропкай адліку бярэцца тэмп росту ВУП у 3 % у годРайзберг Б. А., Лозовский Л. Ш., Стародубцева Е. Б. Современный экономический словарь. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: ИНФРА-М, 2006..

Закон названы па імені амерыканскага эканаміста Артура Оўкена. У рэальнасці гэта не закон, а тэндэнцыя са мноствам абмежаванняў па краінах, рэгіёнах, свеце ў цэлым і перыядах часу.

,

дзе Y — фактычны ВУП, Y* — патэнцыйны ВУП,  — узровень цыклічнага беспрацоўя, B — эмпірычны каэфіцыент адчувальнасці (звычайна прымаецца 2). Па кожнай краіне ў залежнасці ад перыяду будзе свой каэфіцыент B.

З формулы выходзіць, што калі цыклічнае беспрацоўе ў краіне адсутнічае, фактычны ВНП роўны патэнцыйнаму, то ёсць у эканоміцы задзейнічаны ўсе магчымыя вытворчыя рэсурсы.

Следства з закона Оўкена:

 — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў бягучым перыядзе  — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў базавым перыядзе

Практыка паказвае, што закон Оўкена выконваецца далёка не заўсёды, гэта значыць не з’яўляецца універсальным эканамічным законам.

Катэгорыя:Макраэканоміка Катэгорыя:Эканамічныя законы