Джон Рашуо́рт Джэ́ліка, 1-ы граф Джэліка (; , — , ) — брытанскі адмірал флоту (1919) часоў Першай сусветнай вайны, рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазні і Каралеўскага Віктарыянскага ордэна, член Ордэна Заслуг, генерал-губернатар Новай Зеландыі.

Біяграфія З 15 ліпеня 1872 года служыў у каралеўскіх ВМС, паступіўшы кадэтам на навучальны карабель HMS Britannia. Сапраўдная служба пачалася падчас Егіпецкай вайны 1882 года. З 1888 года служыў у Адміралцействе.

Джэліка паказаў сябе разумным афіцэрам, ён быў папулярны сярод экіпажа і клапаціўся аб дабрабыце і баявым духу сваіх матросаў. У 1888—1891 гадах выконваючы пасаду памочніка дырэктара дэпартамента марской артылерыі.

У 1891 годзе ён быў падвышаны ў званні да камандэра і быў прызначаны на браняносец «Вікторыя», на якім служыў, пакуль той не затануў у 1893 годзе. У 1900 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Баксёрскага паўстання ў Кітаі, удзельнічаў у Пекінскай экспедыцыі. З лютага 1902 года па жнівень 1904 года быў памочнікам кантралёра флоту.

З 1 лютага 1905 года па жнівень 1907 года Джэліка быў дырэктарам дэпартамента марской артылерыі і тарпед, у 1907—1908 — контр-адміралам Атлантычнага флоту, у 1908—1910 займаў пасаду кантралёра флоту і Трэцяга марскога лорда, дамагаючыся сродкаў для мадэрнізацыі флоту і падтрымліваючы распрацоўку новых праектаў дрэдноўтаў і падводных лодак. У 1911 годзе Джэліка стаў намеснікам Джорджа Калагэна, які камандаваў Флотам метраполіі Вялікабрытаніі; у 1912—1914 быў Другім лордам Адміралцейства; у 1914, з пачаткам Першай сусветнай вайны, узначаліў Гранд-Фліт.

Джэліка камандаваў брытанскім флотам ў Ютландскай марской бітве 31 мая—1 чэрвеня 1916 года. 24 чэрвеня 1916 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам св. Георгія 3-й ступені.

4 снежня 1916 года стаў Першым марскім лордам і займаў гэтую пасаду больш за год, аж да 24 снежня 1917 года.

У 1918 годзе атрымаў тытул віконта і з верасня 1920 года па лістапад 1924 года быў генерал-губернатарам Новай Зеландыі; вярнуўшыся ў Англію ў чэрвені 1925 года, атрымаў тытул графа; у 1928—1932 прэзідэнт Брытанскага легіёну.

Напісаў мемуары: «Вялікі флот у 1914—1916: стварэнне, развіццё і дзейнасць» (1920), «Крызіс марской вайны» (1920), «Падводная небяспека» (1934).

21 кастрычніка 1949 года Джэліку і Дэвіду Біці былі адкрыты помнікі на Трафальгарскай плошчы.

Званні Малодшы лейтэнант (5.12.1878) Лейтэнант (23.8.1880) Камандэр (30.6.1891) Кэптен (1.1.1897) Контр-адмірал (8.2.1907) Віцэ-адмірал (18.9.1911) Адмірал (5.3.1915) Адмірал флоту (3.4.1919)

Літаратура

Шабанов В. М. Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. Именные списки 1769—1920. Биобиблиографический справочник. — , 2004.

Спасылкі .

Катэгорыя:Генерал-губернатары Новай Зеландыі Катэгорыя:Адміралы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Адміралы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Графы пэрства Злучанага каралеўства Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія)