Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я — 1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.
ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.
Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London».
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
The Electric Light Orchestra (1971) ELO 2 (1973) On the Third Day (1973) Eldorado (1974) Face the Music (1975) A New World Record (1976) Out of the Blue (1977) Discovery (1979) Time (1981) (as ELO) Secret Messages (1983) Balance of Power (1986) Zoom (2001) Alone in the Universe (2015) (як Jeff Lynne's ELO) From Out of Nowhere (2019) (як Jeff Lynne's ELO)
Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1970 годзе