Касітэры́т, алавяны камень — мінерал класа аксідаў, аксід волава, SnO. Дамешкі жалеза, ніобію, тытану, вальфраму, селену і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты. Колер карычневы з рознымі адценнямі, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³.
Важная алавяная руда. Радовішчы гідратэрмальнага паходжання, грэйзенавыя, пегматытавыя. Сустракаецца ў радовішчах разам з вальфрамітам, шэелітам, арсенапірытам. Радовішчы ў Германіі, Францыі, Кітаі, Расіі, Аўстраліі, Партугаліі, Чэхіі, Балівіі, Бразіліі, Інданезіі, Нігерыі, НамібііКасситерит // Каталог Минералов.
Літаратура Бардон У. Я. Касітэрыт // — С. 142. — С. 511.
Спасылкі Касситерит // Каталог Минералов Касситерит или оловянный камень // Каталог Минералов Касситерит // Каталог Минералов
Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Злучэнні волава