Чусава́я (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы. Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Свярдлоўскай абласцей і Пермскага края Расіі.

Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.

Гідраграфія Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх схілах, у еўрапейскай частцы Расіі, двойчы пераходзячы са Свярдлоўскай вобласці ў Пермскі край.

Выток Чусавой ідзе ад возера Вялікага Чусаўскога і знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці на поўначы Чалябінскай вобласці. У верхнім цячэнні каля 150 км рака цячэ па ўсходняму схілу Уральскіх гор. Шырыня рэчышча складае 10-13 м.

У сярэднім цячэнні даліна ракі звужаецца, схілы часта маюць каньёнападобны характар. Прарэзаўшы Перадуральскі краявы прагіб, Чусавая ўтварыла глыбокую даліну сярод асадачных парод палеазоя. У гэтых месцах скалы узвышаюцца над паверхняй вады на 10-115 м, а цячэнне ракі мае ярка выражаны горны характар. Шырыня рэчышча — 120-140 м.

У ніжнім цячэнні пасля выхаду з Уральскіх гор (пасля г. Чусавы рака прымае тыпічна раўнінны характар. Хуткасць цячэння запавольваецца, рэчышча месцамі пашыраецца да 300 м, раку абрамляюць заліўныя лугі, балоты, лісцевыя і мяшаныя лясы.

Рака ўпадае ў Чусаўскі заліў Камскага вадасховішча за 693 км ад вусця Камы, нямнога вышэй з горад Перм.

Асноўныя прытокі Справа: Вялікі Шышым, Сулём, Мяжавая Качка, Сярэбраная, Сылвіца, Койва, Усьва. Злева: Рэўда, Качка, Лысьва.

На рацэ Гарады: Рэўда, Першаўральск, Чусавы.

Гарадскія пасёлкі: Білімбай, Старавуткінск.

Гаспадарчае выкарыстанне Ваўчыхінскае вадасховішча на рацэ Чусавой забяспечвае вадой г. Екацярынбург. У басейне ракі маюцца шматлікія радовішчы карысных выкапняў: жалезная і хромавая руда, золата, плаціна, каменны вугаль. У ніжнім цячэнні (ад г. Чусавы) рака з'яўляецца судаходнай, але не мае вялікага транспартнага значэння.

Турызм Упрыгожваннем Чусавой з'яўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасць берагоў Чусавой, наяўнасць шматлікіх славутасцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.

Спасылкі

Маршрут сплава па р. Чусавой з тапаграфічнымі мапамі Сайт "Рака Чусавая"

Катэгорыя:Прытокі Камы Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пермскага края