Во́льга Пілі́паўна Суха́нава (, — ) — наркам юстыцыі БССР (1937—1938) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1936—1937)Суханава Вольга Піліпаўна .
Біяграфія Нарадзілася ў 1900 годзе ў Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы.
Скончыла савпартшколу, працавала загадчыцай жаночым аддзелам Мінскага павятовага камітэта партыі.
З чэрвеня 1922 па 1928 год жыла на радзіме мужа ў г. Калуга.
У 1930-я гады — сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 года член Камітэта парткантроля ЦК РКП(б) па Беларусі.
У 1936—1937 гадах — Старшыня Вярхоўнага Суда БССР, у 1937—1938 гадах — Народны камісар юстыцыі БССР.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі Мінска.
Была дэлегатам XIII—XVI, XIX з’ездаў КП(б)Б. 21 кастрычніка 1937 года партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 года яе аднавілі ў партыі.
Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда БССР Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР