Іва́н Андрэ́евіч Паду́та (, — 1982) — наркам юстыцыі БССР (1940—1946) і міністр юстыцыі БССР (1946—1953).
Біяграфія Падута Іван Андрэевіч нарадзіўся ў 1901 годзе ў в. Карпілаўка.
Пасля заканчэння Мінскага інстытута савецкага будаўніцтва і права — на партыйнай працы ў Крупскім, Чашніцкім РК КПБ, Аршанскім РК і ГК КПБ. З 1940 па 1941 і з мая 1942 па чэрвень 1953 года — наркам, міністр юстыцыі БССР.
З 1953 года пенсіянер саюзнага значэння.
Памёр у 1982 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у г. Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура О награждении орденами организаторов партизанского движения в Белоруссии : Указ Президиума Верховного Совета СССР // Известия Советов депутатов трудящихся СССР. — 1944. — № 194. — С. 1. Эпоха в событиях и влицах // Юстиция Беларуси. — 2004. — № 1. — С. 21-22. Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 3. П-С. — Минск, 2010. — С.5
Падуто Иван Андреевич // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. : Т. 3 : П-С / Белорусский государственный университет, Юридический факультет; [редколлегия: С. А. Балашенко (председатель) и др.]. — Минск : Государственный институт управления и социальных технологий, 2011. — С. 5.
Спасылкі
Падуто Иван Андреевич. Падуто, Иван Андреевич (государственный деятель; род. 1901). Министры . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Неразрывная связь поколений: в преддверии Дня Победы почтили память бывших Министров юстиции — ветеранов Великой Отечественной. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Міністры юстыцыі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР