Parliament — амерыканскі музычны гурт пад кіраўніцтвам Джорджа Клінтана, разам з гуртам Funkadelic адзін з двух асноўных яго музычных калектываў/праектаў. Быў арыентаваны пераважна на стварэнне папулярных песень у стылі R&B, тым часам як Funkadelic выконваў сумесь рока з соўлам і фанкам, больш псіхадэлічныя і імправізацыйныя кампазіцыі.

У 1997 годзе сукупны праект Джорджа Клінтана Parliament-Funkadelic быў прыняты ў Залу славы рок-н-рола.

Апроч таго, песня «Give Up the Funk (Tear the Roof off the Sucker)» у выкананні групы Parliament разам з адной песняй групы Funkadelic уваходзіць у складзены Залай славы рок-н-рола спіс 500 Songs That Shaped Rock and Roll.

Parliament аб'ядналіся зноў у лютым 2018 і выпусцілі сінгл "I'm Gon Make U Sick O'Me" сумесна з рэперам Scarface. Новы альбом гурта, першы за 38 гадоў, выйшаў 22 мая 2018 года.

Дыскаграфія

Osmium (1970) Up for the Down Stroke (1974) Chocolate City (1975) Mothership Connection (1975) The Clones of Dr. Funkenstein (1976) Funkentelechy vs. the Placebo Syndrome (1977) Motor Booty Affair (1978) Gloryhallastoopid (1979) Trombipulation (1980) Medicaid Fraud Dogg (2018)

Гл. таксама Parliament-Funkadelic Funkadelic

Зноскі

Спасылкі The Motherpage Дыскаграфія Parliament на Discogs

Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Фанк-гурты